Мезафіты

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Мезафіт)
Jump to navigation Jump to search
Лугавая расліннасць у Таскане, Італія

Мезафіты (ад стар.-грэч.: μέσος — сярэдні, прамежкавы + φυτόν — расліна) — расліны, што знаходзяцца ва ўмовах з дастатковай (не празмернай) колькасцю вады ў глебе. Прамежкавая група паміж ксерафітамі і гіграфітамі. Пашыраны ў лясах тропікаў і субтропікаў, ва ўмераных паясах, напрыклад, лістападныя дрэвы і кусты (напрыклад, бук, бэз, ляшчына), большасць лугавых (канюшына, цімафееўка і інш.), лясных (кісліца, ландыш і інш.) траў, часам эфемеры. На адкрытых, асветленых месцах мезафіты маюць рысы святлолюбівых раслін, у цяністых — ценевынослівых[1].

Мезафіты патрабуюць больш-менш бесперапыннага водазабеспячэння ў перыяд вегетацыі. Яны не пераносяць працяглую засуху; ксерамарфізм у іх адсутнічае ці недастаткова развіты; у надзвычайных умовах хутка страчваюць вільгаць і завядаюць. Да недоўгачасовых перыядаў засушлівага надвор’я большасць мезафітаў лёгка адаптуецца, але перыядычна паўтаральныя засушлівыя цыклы і працяглыя перыяды абязводжвання могуць прывесці да завядання, парушэнняў на клетачным узроўні — плазмолізу і гібелі раслін. У мезафітаў у сярэднім умераная патрэбнасць у вадзе, але можа шырока вар’іравацца ў залежнасці ад віда. У катэгорыі мезафітаў няма прыкмет спецыфічнай марфалагічнай адаптацыі, аднак яны звычайна маюць добра развітую каранёвую сістэму з галінаванымі каранямі, а таксама шырокае, плоскае і зялёныяае лісце, форма якога вельмі разнастайная. Лісце больш тонкае ў параўнанні з ксерафітамі, часам з большай колькасцю вусцеек на ніжніх баках лісця, з тонкай кутыкулай, валаскі на лісці рэдкія ці адсутнічаюць. У тканках ліста звычайна добра структуравана аднаслаёвая парэнхіма, таксама як і слой эпідэрмісу ў верхняй і ніжняй частцы ліста.

Да мезафітаў таксама адносяць большасць эфемераў — аднагадовых раслін, які растуць у паўпустынных і пустынных зонах і завяршаюць свой жыццёвы цыкл за вельмі кароткі прамежак часу (2 — 4 месяцы), гэта значыць за зімова-веснавы сезон, калі выпадае дастатковая колькасць ападкаў.

Пераважная большасць сельскагаспадарчых культур, у тым ліку найважнейшыя злакавыя (кукуруза цукровая, пшаніца) — мезафіты.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Мезафіты // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10: Малайзія — Мугаджары. — 544 с. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10), ISBN 985-11-0035-8.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]