Мезатрофы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Мезатроф)

Мезатро́фы (ад стар.-грэч.: μέσος — «сярэдні, прамежкавы» і τροφή — «ежа, жыўленне») — расліны, сярэдне патрабавальныя да наяўнасці ў глебе элементаў мінеральнага жыўлення. Займаюць прамежкавае становішча паміж алігатрофамі і эўтрофамі. Да мезатрофаў адносяць зялёныя імхі, некаторыя драўняныя пароды (напрыклад, елка), з кусцікаў — чарніцы, брусніцы, а таксама нешматлікія травяністыя расліны, што растуць пад полагам цёмнахвойнага лесу (напрыклад, кісліца, майнік і інш.).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Мезатрофы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
  • Мезотрофные растения, мезотрофы // Лесная энциклопедия: В 2-х т. / Ред. кол.: Г. И. Воробьёв (гл. ред.) и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1986. — Т. 2. Лимонник—Ящерицы. — С. 51. — 631 с. — 100 900 экз. (руск.)