Перайсці да зместу

Maggi

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юліус Магі

Магі (англ.: Maggi) — гандлёвая марка сухіх супоў і харчовых закрас. Уваходзіць у партфель брэндаў кампаніі Nestle.

Гісторыя паходжання

[правіць | правіць зыходнік]

У 1882 годзе на сходзе грамадскай арганізацыі Swiss Public Welfare Society доктар Фрыдолін Шулер дакладваў пра вынікі аналізу захворванняў сярод рабочых. Адной з асноўных праблем доктар лічыў недахоп у ежы бялкоў. На яго думку, брак жывёльных бялкоў можна замясціць таннымі расліннымі. Ідэя зацікавіла прадпрымальніка Юліуса Магі, тым часам уладальніка кампаніі Julius Maggi & Cie, якая аб’ядноўвала млыны ў Кемптале, Цюрыху і Шафхаўзене[1].

19 лістапада 1884 года прадукт, распрацаваны кампаніяй Julius Maggi & Cie і групай навукоўцаў на чале з доктарам Шулерам, быў ухвалены грамадскай арганізацыяй.

У 1947 годзе Nestle уключыла ў свой склад кампанію-вытворца Maggi[2].

Зноскі

  1. Михаэль Йоханнес Юлиус Магги, Швейцария, 09.10.1846 — 1930 - Управление персоналом. www.top-personal.ru. Праверана 6 верасня 2023.
  2. Julius Maggi had his finger on the pulse (англ.). Nestlé Global. Праверана 6 верасня 2023.