Закраса

Закраса, або прыкраса — тое, што дадаюць да ежы для паляпшэння яе смаку, пажыўнасці, водару і выгляду.
Прыклады традыцыйных закрас, некаторыя з іх мелі ўласныя назвы:
- соль — да ўсіх страў
- тоўчанае з цыбуляй або часнаком сала або здор — закраса для баршча;
- смажаныя на сале або алеі цыбуля, часта з морквай — для супоў;
- масла — для каш.
Для першых страў часцей за ўсё ўжываюцца ў славянскай кухні такія запраўкі, як цыбуля, морква, пятрушка, грыбы, сельдэрэй, тамат, мука, смятана, тоўчанае сала, кроп, шчаўе і г д.
Для бліноў і аладак ужываюць смятану, варэнне або кісель.
Асноўнай закрасай у посныя дні быў алей, тоўчанае льняное і канаплянае семя, цёрты мак[1].
У культуры
[правіць | правіць зыходнік]Беларускія народныя прымаўкі сцвярджаюць «Як няма мяса, то і грыб закраса»[2] і «І да мяса трэба закраса» у сэнсе, што няма мяжы дасканаласці[3].
![]() |
Калі ў яе часамі страва — урывак з «Еш, дурань, бо то з макам» (1925) К. Крапівы[4]
|
![]() |
![]() |
А было — свінчо заколем — |
![]() |
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Г. Ф. Вештарт. Этнаграфія Беларусі: энцыклапедыя / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; рэдкалегія: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: БелСЭ, 1989. — 375 с.
- ↑ На безрыбье и рак рыба // Малы руска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем. — Мн.: Навука і тэхніка, 1991. — ISBN 5-343-00761-9
- ↑ Прыказкі Лагойшчыны. — Нью-Ёрк, Мюнхен: БІНІМ, Фундацыя П. Крэчэўскага, 1966.
- ↑ Крапіва К. Збор твораў. У 5-ці тамах. — Т. І. Вершы, байкі, эпіграмы, паэмы. — Мн.: Маст. літ., 1974. — С. 190.
- ↑ Броўка П. Збор твораў: У 9 т. - Т. 4. Вершы, паэма 1965-1972. - Мн.: Маст. літ., 1989.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Великий тлумачний словник сучасної української мови / Голов. ред. В. Т. Бусел, редактори-лексикографи: В. Т. Бусел, М. Д. Василега-Дерибас, О. В. Дмитрієв, Г. В. Латник, Г. В. Степенко. — К.: Ірпінь: ВТФ «Перун», 2005. — 1728 с.