Яблыня ягадная

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Malus baccata)
Яблыня ягадная
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Malus baccata (L.) Borkh.


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  25256
NCBI  106549
EOL  230643
IPNI  726243-1
TPL  rjp-5766

Яблыня ягадная[3] (Malus baccata) — лістападныя дрэва, від роду Яблыня (Malus) сямейства Ружавыя (Rosaceae).

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Вельмі дробнаплодны від (плады да 1 см дыяметрам) з некалькімі разнавіднасцямі, якія маюць некаторыя марфалагічныя адрозненні і розныя арэалы. Самы зімаўстойлівы ў свеце від яблыні, вытрымлівае маразы да градусаў, расце ў Бураціі[4].

Разнавіднасці[правіць | правіць зыходнік]

Мае наступныя разнавіднасці[5]:

Значэнне і выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Некаторыя з разнавіднасцяў прымяняюцца ў азеляненні і полеахоўных лесапалосах. Асобнікі адрозніваюцца непераборлівасцю, высокай ураджайнасцю, нізкаросласцю, аднак гаспадарча-каштоўных сартоў на аснове аднаго толькі гэтага віду, без прыцягнення ў скрыжаванні буйнаплодных формаў іншых відаў, да гэтага часу не выдзелена.

Выкарыстоўваецца таксама ў селекцыі марозаўстойлівых дробнаплодных сартоў — крэбаў.

З гаспадарчага пункту гледжання формы гэтага віду знайшлі шырокае прымяненне як вегетатыўна размножвальныя прышчэпы для больш каштоўных сартоў яблыні, якія вырошчваюцца ў суровых кліматычных умовах.

Галоўнай прыкметай прыналежнасці якой-небудзь формы да гэтага віду, з’яўляецца ападальная па меры паспявання плоду чашачка, якая ва ўсіх астатніх шматлікіх відаў яблыні захоўваецца ў выглядзе чашалісцікаў[6].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 80. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Венедикт Дадыкин Алтайская жар-птица // Наука и жизнь. — 2017. — № 3. — С. 106—111. — URL: http://www.nkj.ru/archive/articles/30846/
  5. Дадзеныя пра разнавіднасці віду прыведзены паводле сайта Germplasm Resources Information Network (GRIN)
  6. Воробьёв Б.. Райки, ранетки, китайки и другие(недаступная спасылка). sadincentr.ru. Архівавана з першакрыніцы 14 ліпеня 2014. Праверана 4 ліпеня 2014.