Malus coronaria

З пляцоўкі Вікіпедыя
Malus coronaria
Crabapple fruiting spray Keeler.png
Галінка з пладамі
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Malus coronaria (L.) Mill., 1768

Сінонімы

Паводле The Plant List[3]:

Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  25257
NCBI  106550
EOL  629091
GRIN  t:23225
IPNI  726269-1
TPL  rjp-5767

Malus coronaria англ.: sweet crabapple, garland crab) — дрэва, від роду Яблыня (Malus) сямейства Ружавыя (Rosaceae), якое расце ў Паўночнай Амерыцы[4].

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Дрэва вышынёй да 10 метраў з шырокай кронай. Галіны з калючкамі, кара чырванавата-карычневая, з падоўжнымі расколінамі, адслойваецца вузкімі пласцінкамі. Пупышкі ярка-чырвоныя з цёмнай каёмкой, расніцавыя па краю.

Лісце яйкападобнай формы, да 10 см даўжынёй, часам бывае неглыбока лопасцевым. Маладое лісце апушанае, пры распусканні мае бронзава-чырвоны колер, пазней становяцца голым, цёмна-зялёным з верхняга боку і больш бледным знізу. Увосень жоўкне. Хвосцікі тонкія, да 5 см даўжынёй. Прылісткі завостраныя, даўжынёй да 1,3 см.

Кветкі

Кветкі белыя або светла-ружовыя, духмяныя, дыяметрам 3-5 см, з тонкімі Кветаножкамі, сабраны ў малакветкавыя (3-6 кветак) суквецці. Гіпантый з белым апушэннем, слупкі ля аснавання валасістыя.

Плады круглявыя, жоўта-зялёныя з васковым налётам, дыяметрам да 3,5 см. Яны вельмі духмяныя, але маюць даўкі і кіслы смак.

Ужыванне[правіць | правіць зыходнік]

У ЗША часта вырошчваецца ў якасці дэкаратыўнай расліны[4]. Сок з пладоў выкарыстоўваюць для падрыхтоўкі сідру[5].


Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Гл. спасылку TPL у картцы расліны
  4. 4,0 4,1 Деревья и кустарники СССР. Дикорастущие, культивируемые и перспективные для интродукции / под ред. д-ра биол. наук, проф. Соколова С. Н. — М.-Л.: Изд-во академии наук СССР, 1954. — Т. 3. — С. 456.
  5. Жуковский П. М. Культурные растения и их сородичи. — Издание 3-е, перераб. и доп. — Л.: Издательство «Колос», 1971. — С. 448.