Мальвавыя
Выгляд
(Пасля перасылкі з Malvaceae)
Мальвавыя | ||||||||||||||||
Мальва лясная (Malva sylvestris) | ||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
Malvaceae Juss. (1789), nom. cons. | ||||||||||||||||
Тыпавы род | ||||||||||||||||
|
Мальвавыя[3] (Malvaceae) — сямейства кветкавых двухсемядольных раслін.
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Травяністыя расліны ці хмызнякі, рэдка дрэвы з простымі, звычайна пальчата-расчлененымі лістамі. У аснове кветкі часта маецца «знешняя чашачка», утвораная верхавіннымі лістамі. Чашачка і вяночак пяцічленныя. Пялёсткі вяночка свабодныя ці ў аснове зрослыя. Пяць тычынак знешняга круга рэдукаваныя, унутраныя — шматлікія (у выніку расшчаплення) і зрослыя ніцямі ў трубачку, якая акружае гінецэй, кожны пыльнік толькі з двума пылковымі гнёздамі. Пылковае зерне буйное са складанаскульптурнай экзінай. Песцік з трох-шасці пладалісцікаў, апакарпных, слупок адзін ці некалькі. Завязь верхняя. Плады сухія — каробачкі ці аднанасенныя арэхі.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 146. — 160 с. — 2 350 экз.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сапегін Л. М. Батаніка. Сістэматыка вышэйшых раслін: вучэбны дапаможнік для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі па біялагічных спецыяльнасцях. — Гомель: ГДУ, 2012. — 337 с. ISBN 978-985-439-644-6