Бамія
Выгляд
| Бамія | |||||||||||||||||||||
| Бамія | |||||||||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
| Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
| Сінонімы | |||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||
Ба́мія[1] (Abelmoschus esculentus, раней лічылася Hibiscus esculentus) — від кветкавых раслін роду Абельмош (Abelmoschus) сямейства Мальвавыя, вырошчваецца ў якасці гародніны.
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Аднагадовая травяністая расліна вышынёй да 2 м. Лісце пальчаталопасцевае, на доўгіх чаранках. Кветкі жоўтага колеру, адзіночныя, размешчаныя ў пазухах лісця. Плод — каробачка выцягнутай формы даўжынёй да 25 см.
Распаўсюджанне і экалогія
[правіць | правіць зыходнік]Цеплалюбівая і святлолюбівая расліна. Паходзіць з Усходняй Афрыкі. Вырошчваецца ў краінах Паўночнай Амерыкі, Паўднёвай Еўропы, у Закаўказзі.
Гаспадарчае значэнне
[правіць | правіць зыходнік]Тэхнічная, лекавая, кармавая і гароднінная расліна. Са сцёблаў вырабляюць грубыя валокны. Няспелыя плады і лісце спажываць у ежу. З насення баміі вырабляюць сурагаты кавы і какавы.
Злева направа: кветка, плады, плод у разрэзе | ||||||||||
Зноскі
- ↑ Напісанне Бамія у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т. 2. — Мн., 1996. — С. 271.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Бамія // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2). — С. 271.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Гибискус съедобный — Abelmoschus esculentus: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Abelmoschus esculentus (L.) Moench (англ.) // The Plant List


