Стэркулія
Стэркулія | |||||||||||||||||
Sterculia foetida | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Sterculia L., 1753 | |||||||||||||||||
|
Стэркулія[1] (Sterculia) — род кветкавых раслін падсямейства Стэркуліевыя (Sterculioideae) сямейства Мальвавыя (Malvaceae).
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Вечназялёныя і лістападныя дрэвы вышынёй да 30 метраў. Лісце чаргаванае, простае ці складанае. Кветкі часта з непрыемным пахам, дробныя, часам буйныя, зеленаватыя, ярка-чырвоныя, у мяцёлчатых суквеццях. Плод — лістоўка[1] (лістоўкападобны[2], каробачка[3]).
Распаўсюджанне
[правіць | правіць зыходнік]Род налічвае каля 100 (па іншых звестках каля 300) відаў, распаўсюджаных у тропіках абодвух паўшар’яў[3] (пераважна ў Азіі і Афрыцы)[1][2]. Распаўсюджаны ад мангравых лясоў да саванн у шырокіх межах вільготнасці[3].
Гаспадарчае значэнне
[правіць | правіць зыходнік]Лекавыя, харчовыя, дэкаратыўныя, тэхнічныя, кармавыя расліны[1]. Як дэкаратыўную расліну культывуюць стэркулію платаналістую (Sterculia platanifolia). Яе порыстую і мяккую драўніну выкарыстоўваюць для вырабу тонкіх гатункаў[3] паперы, насенне, у якім маецца кафеін, — сурагат кавы. З лубяных валокнаў стэркуліі смярдзючай (Sterculia foetida) і стэркуліі жгучай (Sterculia urens) плятуць вяроўкі і рыбалоўныя сеткі. У многіх відаў насенне і маладыя карані ядомыя. Са сцёблаў стэркуліі здабываюць камедзь.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г БелЭн 2002.
- ↑ а б ВСЭ 1969—1978.
- ↑ а б в г Лесная энциклопедия 1986.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарановіч І. М. Стэркулія // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 233. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Стеркулия (Sterculia) // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
- СТЕРКУ́ЛИЯ // Лесная энциклопедия: В 2-х т. (руск.) / Гл. ред. Воробьев Г. И.; Ред. кол.: Анучин Н. П., Атрохин В. Г., Виноградов В. Н. и др.. — 1986. — Т. 2. Лиминник — Ящерицы. — С. 420. — 631 с. — 100 000 экз.
- Жизнь растений: В 6 т. — Т. 5. Ч. 2 Цветковые растения / Под ред. А. Л. Тахтаджяна. — М.: Просвещение, 1981. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Стеркулия: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Flora of Zimbabwe: Cultivated plants: genus page: Sterculia (англ.)
- Стеркулия // «Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия» megabook.ru (руск.)