Дробныя павукі (як правіла, 4-5 мм) з ярка выяўленым палавым дымарфізмам. Самцы маюць ярка афарбаванае брушка і незвычайныя шлюбныя паводзіны (з узняццем ног і брушка) для прыцягнення самак[1][2].
Род упершыню вылучыў у 1878 годзе нямецкі энтамолаг Фердынанд Карш(руск.)(бел.[3], куратар Берлінскага музея прыродазнаўства. Доўгі час род уключаў усяго адзін або некалькі відаў, уключаючы тыпавы Maratus amabilis[2]. У 1990-2000-х гг аб’ём роду быў значна пашыраны за кошт уключэння таксонаў з былога роду Lycidas, а таксама за кошт апісання новых для навукі відаў[3][4][5].
Узаемаадносіны ўнутры роду Maratus і яго сувязі з іншымі родамі застаюцца нявыяўленымі. Паводле малекулярна-філагенетычнага даследавання (Junxia Zhang, 2012) даследчыкі прыйшлі да высновы, што сем аўстралійскіх родаў Hypoblemum, Jotus, Lycidas, Maileus, Maratus, Saitis і Prostheclina з’яўляюцца блізка сваяцкімі і таму павінны быць аб’яднаны ў адзін род, Saitis. Аднак іншыя арахнолагі (Otto & Hill) толькі адзін род Lycidas разглядаюць у якасці сіноніма (з родам Maratus) і прапануюць наступную схему ўзаемаадносін сваяцкіх груп[4]:
У родавой групе Saitis, трэцяя пара ног мае вялікую даўжыню, а першая пара ног неспецыялізаваная, а ў родавой групе Jotus наадварот. Абодва роды групы Maratus падчас шлюбнага заляцання падымаюць брушка, але толькі Maratus маюць ярка афарбаваную дарсальную пласцінку.
12Żabka, M.Salticidae (Araneae) of Oriental, Australian and Pacific Regions, II. Genera Lycidas and Maratus(англ.) // Annales Zoologici, Warszawa: journal. — 1987. — Т.40. — №11. — С.451—482.
12Gen. Maratus Karsch, 1878(нявызн.).World Spider Catalog. Natural History Museum Bern.Архівавана з першакрыніцы 15жніўня 2022.Праверана 15чэрвеня 2016.