Mercedes-Benz W138

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Mercedes-Benz 260D

Mercedes-Benz 260D (W138) — першы серыйны легкавы аўтамабіль з дызельным рухавіком[1][2].

Быў прадстаўлены на Берлінскай аўтамабільнай выставе ў 1936 г. Да 1940 года з канвеера сышлі 1.967 асобнікаў 260D[3]. Аб'ём продажаў першага дызельнага Mercedes былі невялікім, бо яго рухавік яшчэ не мог параўнацца з бензінавымі аналагамі па працоўных характарыстыках і плыўнасці ходу.

Каштаваў аўтамабіль 6800 рэйхсмарак[4].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Дэбют аўтамабіля адбыўся 21 лютага 1936 года на Берлінскім аўтамабільным салоне. Новы Mercedes-Benz з дызелем грунтаваўся на шасі мадэлі 200 і атрымаў пазначэнне Mercedes-Benz 260D.

Першапачаткова гэты аўтамабіль абсталявалі шасцімесным кузавам ландо. Першую партыю з 13 асобнікаў сабралі яшчэ ў 1935-м, а на наступны год зрабілі яшчэ 55 машын — усе яны выкарыстоўваліся ў таксі і ў свабодную продаж не паступалі.

Праз год пасля прэзентацыі на Берлінскім аўтасалоне фірма прадставіла Mercedes-Benz 260D палепшанай камплектацыі, які грунтаваўся на шасі новай 230-й мадэлі. Таксама машына атрымала новы паліўны бак, які змяшчаў 50 л паліва замест ранейшых 38.

У 1938 годзе рухавік абсталявалі загадзя падагравальнымі калільнымі свечкамі, што істотна палегчыла запуск матора ў халоднае надвор'е. Аб нагрэве свечак сігналізавала адмысловая лямпачка на прыборнай панэлі. Гэтак жа трохступеністую скрынку забяспечылі сінхранізатарамі вышэйшых перадач. У мадэльны шэраг былі дададзеныя мадыфікацыі з кузавам лімузін і на скарочаным шасі — кабрыялет.

Масавая вытворчасць абноўленага Mercedes-Benz 260D з індэксам шасі W138 пачалася ў 1938 годзе. Да 1940 года з канвеера сышлі 1.967 асобнікаў 260D.

Канструкцыя[правіць | правіць зыходнік]

Аўтамабіль Mercedes-Benz 260D абсталёўваўся 2,6-літровым чатырохцыліндравым дызельным рухавіком ОМ 138 ОМ 138(італ.) бел.. Чатырохцыліндравы 2,6-літровы матор развіваў магутнасць 45 к.с. пры 3200 аб/хв і быў абсталяваны помпа-фарсункай Bosch. Аўтамабіль з такім рухавіком выдаткоўваў ў мяшаным цыкле усяго 9 літраў паліва на 100 км прабегу. Запас ходу першага дызельнага «Мерседэса» складаў каля 400 кіламетраў, а з 1937 года, калі з'явілася рэстайлінгавая версія 260D, ён павялічыўся да 500 кіламетраў.

Крутоўны момант на заднія вядучыя колы перадаваўся пры дапамозе трохступеністай скрынкі перадач з овердрайв, перадаткавы лік якога быў 0,73. З каробкай перадач рухавік злучаўся праз сухое аднадыскавае счапленне Comet-Mecano.

Асноўным тыпам кузава лічыўся ландо, прызначаліся для працы ў таксі, — гэтую мадэль пазначылі словам Droschken. Яе салон падзяляўся папярок шкляной перагародкай, а дах над заднімі пасажырамі мог прыбірацца. Шафёрскае аддзяленне з меркаванняў практычнасці абівалі скурай, каб менш былі прыкметныя плямы ад масла і саляркі, а пасажырскі салон — тканінай. У стандартнае абсталяванне ўсіх Mercedes-Benz 260D у варыянце таксі ўваходзіў таксометр, які размяшчаўся справа ад прыборнага шчытку.

Mercedes-Benz 260 D Pullman-Limousine

Пры колавай базе ў 3050 мм аўтамабіль з кузавам тыпу пульман-лімузін меў 4,55 метра ў даўжыню і 1,63 у шырыню. У салоне было два з паловай шэрагу сядзенняў — паміж пярэднім і заднім радамі меліся два адкідныя сядзенні, якія даводзілі колькасць пасадачных месцаў да сямі.

Усяго было дзевяць варыянтаў кузаваў[2]. Акрамя ландо, на падоўжаным шасі будаваліся пульман-лімузін (з папярочнай перагародкай у салоне), камбінацыён-лімузін, турэнваген, кабрыялет.

Эксплуатацыя[правіць | правіць зыходнік]

Мадэль 260D была папулярная ў таксістаў. Таксі на базе 260D працягвалі ездзіць па дарогах Германіі аж да 50-х гадоў ХХ-га стагоддзя.

У 1936 годзе, на гэты аўтамабіль звярнуў увагу начальнік IV аддзела Галоўнага Упраўлення Імперскай Бяспекі групенфюрэр СС Генрых Мюлер. Ён вырашыў замовіць буйную партыю аўтамабіляў для Гестапа. Неўзабаве аўтамабіль стаў асноўным службовым аўтамабілем тайнай паліцыі[4].

Акрамя таго, дызельныя легкавыя машыны выкарыстоўваліся ў гаражах СС, вермахта і ваенна-марскога флоту.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]