Moon Landing

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Moon Landing
Студыйны альбом Джэймс Блант
Дата выпуску 2013
Запісаны 2012-2013
Жанр поп-рок, фолк-рок
Прадзюсар Том Ротрак
Мова песень Англійская
Лэйбл Custard, Atlantic
Храналогія Джэймс Блант
Some Kind of Trouble
(2010)
Moon Landing

Moon Landing — чацвёрты студыйны альбом брытанскага спевака і аўтара песень Джэймса Бланта, які ўбачыў свет 18 кастрычніка 2013 года. Ён з’яўляецца працягам альбома Some Kind of Trouble, які быў выпушчаны ў 2010 годзе. У альбом увайшоў матэрыял за тры гады творчасці Бланта. Прадзюсерамі альбома сталі Том Ротрак, Стыў Мак, Стыў Робсан, Дэн Уілсан, Раян Тэдэр.

Першы сінгл з альбома Bonfire Heart дэбютаваў на 6-ым месцы ў UK Singles Chart, і здолеў падняцца да 4-га месца. У Германіі, Швейцарыі і Аўстрыі сінгл узначаліў чарты.

15 верасня 2014 года было аб’яўлена, што альбом будзе перавыдадзены пад назвай Moon Landing: Apollo Edition, туды таксама войдуць 5 новых песень Бланта. Выхад яго плануецца на 3 лістапада 2014 года.

Трэк-ліст[правіць | правіць зыходнік]

Стандартнае выданне
НазваАўтарПрадзюсар(ы) Працягласць
1. «Face the Sun» Джэймс Блант, Стыў РобсанТом Ротрак 4:03
2. «Satellites» Блант, Клод Келі, Стыў МакТом Ротрак 3:12
3. «Bonfire Heart» Блант, Раян ТэдэрТэдэр 3:58
4. «Heart to Heart» Блант, Даніэль Паркер, Робапоп (Даніэль Амеліё)Тэрэфе, Робапоп 3:29
5. «Miss America» Блант, Уэйн Гектар, МакТом Ротрак 3:07
6. «The Only One» Блант, Гектар, МакТом Ротрак 3:41
7. «Sun on Sunday» Блант, Келі, МакТом Ротрак 3:18
8. «Bones» Блант, Гектар, МакТом Ротрак, Мак 2:53
9. «Always Hate Me» Блант, Амар МалікТом Ротрак 3:37
10. «Postcards» Блант, Гектар, МакТэрэфе 4:46
11. «Blue on Blue» Блан, Стыў МакЭванТэрэфе 3:53

Прома-тур[правіць | правіць зыходнік]

У падтрымку альбома Джэймс Блант даў сусветны тур, падчас якога выступіў і ў Мінску[1].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]