Bonfire Heart

З пляцоўкі Вікіпедыя
«Bonfire Heart»
Вокладка сінгла «Bonfire Heart» (P175, 2013)
Сінгл выканаўцы Джэймса Бланта
з альбома Moon Landing
Выпушчаны 29 ліпеня 2013[1]
Фармат CD, лічбавая спампоўка
Жанр фолк-поп
Працягласць 3 хвіліны 54 секунды
Лэйбл Atlantic Records
Прадзюсар Раян Тэдэр
Аўтар песні Джэймс Блант, Раян Тэдэр
Джэймса Бланта, храналогія сінглаў
«Dangerous»
(2011)
«Bonfire Heart»
(2013)
«Heart to Heart»
(2014)

«Bonfire Heart» — першы сінгл англійскага спевака Джэймса Бланта з яго чацвёртага студыйнага альбома «Moon Landing».

Песня была напісана Джэймсам Блантам у супрацоўніцтве з салістам гурта «OneRepublic» Раянам Тэдарам, з якім раней быў напісаны яшчэ адзін сінгл «Stay the Night». Песня дэбютавала на 6-ым месцы ў брытанскім хіт-парадзе «UK Singles Chart» і здолела ўзняцца на 4-ую пазіцыю.

Прома[правіць | правіць зыходнік]

Лэйбл гуказапісу Бланта рассылаў па email паведамленні для паклоннікаў адносна выхаду песні. Аднак высвятлілася, што паведамленні былі разасланы значна большай колькасці людзей, чым планавалася. Пазней Джэймс Блант праз твітэр папрасіў прабачэння за тое, што паведамленні былі разасланы ўсёй Вялікабрытаніі з-за памылкі.[2] Пасля гэтага Email заклікала сваіх карыстальнікаў наведваць старонку SoundCloud Бланта, дзе можна было спампаваць песню бясплатна. Упершыню па радыё песня прагучала 29 ліпеня на радыё Бі-Бі-Сі-2. У той жа дзень на афіцыйны сайт было запампавана лірык-відэа.

28 жніўня 2013 года быў выпушчаны кліп на песню, зняты Вонам Арнелам[3].

7 кастрычніка Джэймс Блант выканаў песню на аўстралійскім шоу X-Factor.

5 лістапада Bonfire Heart прагучала ўжывую на The Ellen DeGeneres Show.

28 лютага 2014 года падчас інтэрв’ю на тэлеканале Skavlan Джэймс Блант спеў Bonfire Heart ужывую.

Зноскі

  1. iTunes - Music - Bonfire Heart - Single by James Blunt
  2. Blunt, James (29 July 2013). @DirtyLilBlunt on Twitter. https://twitter.com/DirtyLilBlunt/status/361800873912971264. Retrieved on 1 August 2013. 
  3. James Blunt "Bonfire Heart" (Vaughan Arnell, dir.). Video Static (3 верасня 2013). Праверана 18 August 2014.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]