MyHeritage

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
MyHeritage
Выява лагатыпа
URL myheritage.com
Камерцыйны Так
Тып сайта Генеалогія
Рэгістрацыя Абавязковая
Мова(-ы) 38 моў: англійская, іспанская, партугальская, партугальская (Бразілія), каталанская, французская, кітайская (мандарынская), японская, карэйская, турэцкая, італьянская, нямецкая, руская, швецкая, нарвежская, іўрыт, галандская, грэцкая, тайская, хінды, украінская, чэшская, славацкая, польская, вугорская, фінская, дацкая, румынская, балгарская, сербская, харвацкая, літоўская, малайская, арабская, персідская, латышская, афрыкаанс.
Размяшчэнне сервера Ор-Ехуда, Ізраіль (Тэль-Авіў)
Аўтар Гілад Яфет (CEO)
Пачатак працы 2003
Колькасць супрацоўнікаў
  • 430 чал.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Штаб-кватэра кампаніі ў Ор-Ехуда, Ізраіль

MyHeritage з’яўляецца сямейна-арыентаванай сацыяльнай сеткай і генеалагічным сайтам. Гэта дазваляе ўдзельнікам ствараць уласныя сямейныя вэб-сайты, абменьвацца фатаграфіямі і відэа, арганізоўваць сямейныя святы, ствараць радавыя дрэвы і шукаць продкаў. З больш за 71 мільёнамі карыстальнікаў, MyHeritage з’яўляецца адным з найбуйнейшых сайтаў у галіне сацыяльных сетак і генеалогіі.

Магчымасці[правіць | правіць зыходнік]

  • Складанне дрэў рознага віду і афармлення
  • Друк дрэў
  • Друк справаздач
  • Вядзенне статыстыкі
  • Запрашэнне на сайт сваякоў
  • Магчымасць рэдагаваць не толькі пры дапамозе праграмы, але і пры дапамозе сайта
  • Магчымасць злучаць дрэвы з іншымі дрэвамі сайта
  • ДНК-генеалогія

Варыянты версій[правіць | правіць зыходнік]

Бясплатная версія Premium версія PremiumPlus версія Поўная версія
Кошт у месяц бясплатна 5$ 7.96$ 12.56$
Памер сямейнага сайта да 250 чалавек да 2500 чалавек неабмежавана неабмежавана
Family Tree Builder Простая версія Family Tree Builder Прэміум версія Family Tree Builder Прэміум версія Family Tree Builder Прэміум версія Family Tree Builder
Smart Matches™ - ёсць ёсць ёсць
Пошук дрэў - - ёсць ёсць
Instant Discoveries™ - - ёсць ёсць
SuperSearch™ - - - ёсць
Record Matches - - - ёсць
Record Detective™ - - - ёсць

Family Tree Builder — cамая папулярная ў свеце праграма для даследавання сямейнай гісторыі з бясплатнымі абнаўленнямі. Версія прэміум утрымоўвае пашыраныя опцыі.

Smart Matches™ — аўтаматычны пошук для Вашага сямейнага дрэва супадзенняў з мільярдамі профіляў у іншых сямейных дрэвах па ўсім свеце. Адкрыйце для сябе невядомых сваякоў, звяжыцеся з уладальнікамі іншых сямейных дрэў, пацвярджайце і захоўвайце супадзенні.

Пошук дрэў — доступ да запісаў мільярдаў профіляў сямейных дрэў.

Instant Discoveries™ — магчымасць дадаваць да Вашага сямейнага дрэва ўсяго адным клікам цэлыя галіны з нашай Сусветнай калекцыі мільярдаў сямейных профіляў і гістарычных справаздач.

SuperSearch™ — пошукавы механізм з больш за 6,9 мільярдамі гістарычных справаздач і профіляў сямейных дрэў. Складаецца з запісаў пра нараджэнне, шлюб і смерць з 48 краін і самы вялікі ў свеце гістарычны архіў газет.

Record Matches — аўтаматычныя адпаведнасці з мільярдамі гістарычных справаздач дапамогуць Вам выняць новую інфармацыю, пашырыць і папоўніць сваё сямейнае дрэва і захаваць аблічбаваныя арыгіналы дакументаў. Record Matches — гэта прылада пошуку гістарычных запісаў пра людзей у вашым сямейным дрэве.

Record Detective™ — аўтаматычна пашырайце дакументальныя архівы ад аднаго гістарычнага запісу да іншых падобных запісаў і роднасных сувязяў.

Прыкладанні[правіць | правіць зыходнік]

MyHeritage App — мабільнае дастасаванне для прагляду і рэдагавання свайго дрэва.

Family Tree Builder — cамая папулярная ў свеце праграма для даследавання сямейнай гісторыі з бясплатнымі абнаўленнямі. Версія прэміум утрымоўвае пашыраныя опцыі.

Храналогія — дазваляе стварыць альбом з храналогіяй сям’і ці чалавека з усімі падзеямі і фатаграфіямі.

Кніга жыцця- гэта храналагічны агляд датаваных фота чалавека і яго сем’і.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]