Талінская фондавая біржа

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Талінская фондавая біржа — фондавая біржа ў Таліне, Эстонія, якая ўваходзіць да біржаў NASDAQ OMX Group. Галоўным фондавым індэксам біржы быў TALSE, пазней перайменаваны ў OMX Tallinn. Біржа з'яўляецца адзіным рэгуляваным другасным рынкам каштоўных папераў у Эстоніі. Выкарыстоўвае гандлёвыя платформы INET і SAXESS, якімі адначасова аперуюць біржы Швецыі, Фінляндыі, Даніі, Ісландыі, Латвіі і Літвы.

Талінская біржа была створана ў красавіку 1995 г. на базе Эстонскага цэнтральнага дэпазіторыя каштоўных папераў высілкамі 10 камерцыйных банкаў, 9 брокерскіх фірмаў і некаторых дзяржаўных устаноў (Банка Эстоніі і Міністэрства фінансаў). Першы гандлёвы дзень адбыўся 31 мая 1996 г., а індэкс упершыню быў падлічаны 3 чэрвеня 1996 г. Тады ў лістынг трапілі каштоўныя паперы ад 11 эмітэнтаў.

У красавіку 2001 г. стратэгічнае кіраўніцтва біржай перайшло да фінскай HEX Group, якая ў 2003 г. злілася з шведскай OM, утварыўшы разам новую біржу OMX. У 2008 г. праз зліццё OMX з NASDAQ Талінская фондавая біржа перайшла пад кантроль NASDAQ OMX.

Працоўныя часы біржы: 9:00-17:30.

Кампаніі, акцыямі якіх гандлююць на біржы[правіць | правіць зыходнік]

Па стане на красавік 2015 г.

Галоўны спіс[правіць | правіць зыходнік]

Другасны спіс[правіць | правіць зыходнік]

  • Pro Kapital Grupp (PKG1T)
  • Trigon Property Development (TPD1T)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Кампаніі, якія маюць лістынг акцый на Талінскай біржы