Neobatrachia

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Neobatrachia

Hyla arborea
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Neobatrachia Reig, 1958


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  8416
EOL  3016816
FW  156430

Neobatrachia (лац.) — падатрад земнаводных атрада бясхвостыя. Уключае 42 сямействы, 5600 відаў. Гэта найбольшы падатрад бясхвостых земнаводных, ён складае каля 97 % відаў ад агульнай колькасці.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Агульная даўжыня прадстаўнікоў гэтага падраду дасягае 37 см. Гэтыя жабы з'яўляюцца найбольш развітымі сярод бясхвостых. Адрозніваюцца ад іншых падатрадаў, перш за ўсё, будовай шкілета. Першыя 7 пазванкоў тулава — пярэднеўвагнутыя (працэльныя), астатнія — двойчыўвагнутыя (амфіцэльныя), радзей за ўсё працэльныя, як і крыжавы. Пераважна ўсе віды пазбаўленыя зубоў на сківічных костках. Здольныя далёка выкідваць язык, палюючы за здабычай. Вочы пераважна з гарызантальнымі зрэнкамі. Рэбры адсутнічаюць.

Экалогія і спосаб жыцця[правіць | правіць зыходнік]

Сустракаюцца ў розных ландшафтах. Розныя віды актыўныя днём і ноччу. Шэраг відаў здольныя рыць норы і падоўгу ў іх перажываць спякоту або холад. Могуць пераадольваць далёкія адлегласці, аддаляцца ад вадаёмаў на значныя адлегласці. Кормяцца беспазваночнымі, рыбай, земноводными, паўзунамі, птушанятамі, рыбай.

Гэта яйцакладныя і жывародныя земнаводныя.

Арэал[правіць | правіць зыходнік]

Жывуць практычна на ўсіх кантынентах, акрамя Антарктыды.

Класіфікацыя[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Günther E. Freytag, Bernhard Grzimek, Oskar Kuhn & Erich Thenius (Hrsg.): Lurche. In: Grzimeks Tierleben, Bd. 5: Fische 2, Lurche. Lizenzausgabe im dtv, München 1980, ISBN 3-423-03204-9
  • Hoegg, Simone; Miguel Vences, Henner Brinkmann and Axel Meyer (July 2004). «Phylogeny and comparative substitution rates of frogs inferred from sequences of three nuclear genes». Molecular Biology and Evolution 21 (7): 1188—1200.