Non possumus

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Non possumus (лац.: мы не можам) — формула катэгарычнай адмовы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Евангельскае паданне («Дзеянні апосталаў», IV, 20) прыпісвае гэтыя словы апосталам Пятру і Яну. «Мы не можам не гаварыць таго, што бачылі і чулі», — адказалі яны святарам і садукеям, якія забаранялі прапаведаваць вучэнне Хрыста. Для Рымскіх Пап гэта выслоўе стала формулай адмовы свецкай улады, якая патрабуе выконваць яе загады. У 1529 годзе ў адказ на просьбу развесці караля Англіі Генрыха VIII Клімент VII выкарыстаў менавіта гэту формулу. Гэтыя ж слова выкарыстаў у 1860 годзе Папа Пій IX, адказваючы Напалеону III, які патрабаваў аддаць каралю Італіі папскую правінцыю Раманья.[1]

Зноскі

  1. Словарь латинских крылатых слов — М.: Русский язык, 1982. С. 522