Пенідарэн (паравоз)
Pen-y-Darren | |
---|---|
Сучасная рэпліка паравоза | |
Асноўныя даныя | |
Галоўны канструктар | Р. Трэвітык |
Восевая формула | 0-2-0 |
Год пабудовы | 1803 (запатэнтаваны ў 1804) |
Завод | Пенідарэн |
Краіна эксплуатацыі | Уэльс |
Шырыня каляіны | 1321 мм |
Тэхнічныя даныя | |
Счэпная маса | каля 6 т |
Ціск пары ў катле | 0,28 МПа |
Колькасць дымагарных труб | 1 |
Колькасць цыліндраў | 1 |
Дыяметр цыліндраў | 8½"(212 мм) |
Ход поршня | 4½’ (1372 мм) |
«Пенідарэн» (вал.: «Pen-y-Darren»«Pen-y-Darren») — першы ў свеце запатэнтаваны паравоз. «Пенідарэн» лічыцца самым першым у свеце рэйкавым паравозам, аднак шэраг сведчанняў паказваюць на тое, што ён, магчыма, быў другім (пасля колбрукдэйлскага, з якім яго часта блытаюць). Паравоз быў пабудаваны пад кіраўніцтвам таленавітага інжынера Рычарда Трэвітыка на металургічным заводзе Пенідарэн ў аднайменным горадзе (Мертыр-Тідвіл, паўднёвы Уэльс) у 1803 годзе, аднак часта годам пабудовы паказваецца 1804, калі на дадзены паравоз быў атрыманы патэнт. Гэты ж год лічыцца годам нараджэння паравозаў наогул.
21 лютага 1804 года «Пенідарэн» правёў першы ў свеце цягнік на лакаматыўнай цязе (само паняцце Лакаматыў з'явіцца толькі праз 21 год). Будучы адным з першых, паравоз ужо меў шэраг канструктыўных навін, многія з якіх былі адкрыты паўторна толькі праз некалькі дзесяцігоддзяў.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Забаринский П. Стефенсон (серия «Жизнь замечательных людей»). — М.: Журнально-газетное объединение, 1937.
- Мокршицкий Е. И. История паровозостроения СССР. 1846—1940 гг.. — М.: Трансжелдориздат, 1941.
- Hodge James. Richard Trevithick (Lifelines; 6.) Princes Risborough, Buckinghamshire HP27 9AA: Shire Publications
- Kirby, Richard Shelton. Engineering in History. New York: Dover Publications Inc. ISBN 0486264122.
{{cite book}}
: Невядомы параметр|coauthors=
ігнараваны (прапануецца|author=
) (даведка) - Lowe James W. British Steam Locomotive Builders. Cambridge: Goose ISBN 0-900404-21-3 (reissued in 1989 by Guild Publishing)
- Rogers Col. H. C. Turnpike to Iron Road London: Seeley, Service & Co.; P. 40–44.