Petrol Ofisi

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

OMV Petrol Ofisi A.Ş. — вядучая нафтагазавая кампанія Турцыі. Займаецца вытворчасцю паліва, маслаў і змазвальных матэрыялаў. Належыць аўстрыйскай нафтагазавай кампаніі OMV.

Petrol Ofisi сёння належыць больш за 3000 АЗС, у кампаніі працуюць больш за 3000 супрацоўнікаў. Асартымент прадукцыі ахоплівае неэтыляваны бензін, дызельнае паліва, газ, мазут, рэактыўнае паліва, звадкаваны нафтавы газ (LPG), змазвальныя матэрыялы.

PO з’яўляецца спонсарам такіх відаў спорта, як GP2, ралі, марскія катарныя гонкі, картынг і альпінізм. З 2006 па 2008, PO таксама тытульным спонсарам Формулы Адзін «Petrol Ofisi Turkish Grand Prix».

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]