Перайсці да зместу

Polaris Dawn

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Polaris Dawn
Агульныя звесткі
Краіна
Арганізацыя SpaceX[1]
Палётныя даныя карабля
Назва карабля Resilience[d][2][3]
Ракета-носьбіт Falcon 9 Block 5[d][3][2]
Стартавая пляцоўка Kennedy Space Center Launch Complex 39A[d][2][3]
Запуск 10 верасня 2024[4]
Пасадка 15 верасня 2024[5]
NSSDC ID 2024-161A
SCN 61042
Эмблема
Выява лагатыпа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Polaris Dawn — экспедыцыя на пілатуемым касмічным караблі Dragon 2 на калязямную арбіту[6]. Працягвалася з 10 па 15 верасня 2024 года. Місія кіравалася кампаніяй SpaceX. У гэтай місіі адбыўся першы ў гісторыі выхад у адкрыты космас камерцыйнага астранаўта[7]. Polaris Dawn — першая з трох запланаваных місій па праграме Polaris, сумеснай ініцыятыве SpaceX і мільярдэра Джарэда Айзекмана[8][9].

У склад экіпажа ўвайшоў мільярдэр Джарэд Айзекман — заснавальнік і генеральны дырэктар Shift4 Payments, які раней удзельнічаў у касмічнай місіі Inspiration4.

Імя Пасада № палёту
Злучаныя Штаты Амерыкі Джарэд Айзекман камандзір экіпажа 2
Злучаныя Штаты Амерыкі Скот Поціт пілот 1
Злучаныя Штаты Амерыкі Сара Гіліс спецыяліст палёту 1
Злучаныя Штаты Амерыкі Ганна Менон спецыяліст палёту 1

Першая спроба запуску 27 жніўня 2024 года была адменена з-за ўзніклай уцечкі гелія на наземным абсталяванні[10]. Другая спроба запуску 28 жніўня была скасаваная праз неспрыяльныя ўмовы надвор’я ў раёне прываднення карабля[11].

Запуск адбыўся 10 верасня 2024 года ў 10:23 UTC на ракеце-носьбіце Falcon 9 са стартавага комплексу LC-39A у Касмічным цэнтры Кенэдзі.

За час місіі экіпаж правёў больш за 40 эксперыментаў, у т. л. медыцынскіх, а таксама пратэставаў лазерную сістэму сувязі паміж касмічным караблём і спадарожнікам Starlink[8].

11 верасня 2024 года Dragon 2 аддаліўся на 1400 км ад Зямлі — найбольшая вышыня палёту для пілатуемага касмічнага карабля пасля місій «Апалон», апошні з якіх стартавала ў снежні 1972 года[12].

Выхад у адкрыты космас

[правіць | правіць зыходнік]

Адной з задач місіі было тэставанне ў адкрытым космасе палегчаных скафандраў EVA: гэта новая распрацоўка з лёгкіх вогнетрывалых матэрыялаў з рэгуляцыяй тэмпературы і абаронай ад мікраметэарытаў[13].

Першы ў гісторыі выхад у адкрыты космас у рамках камерцыйнага касмічнага палёту адбыўся 12 верасня 2024 года. Пасля дбайнай падрыхтоўкі ўсе чатыры члена экіпажа надзелі свае скафандры. Затым карабель быў цалкам разгерметызаваны, пасля чаго Джарэд Айзекман і Сара Гіліс выйшлі з карабля для правядзення розных выпрабаванняў скафандра. Кожны з іх выхадаў заняў у сярэднім восем хвілін. Іншыя два члены экіпажа-Скот Поціт і Ганна Менон заставаліся ўнутры капсулы[14][15].

Паколькі ў капсулах Dragon 2 адсутнічаюць шлюзы для выхадаў у адкрыты космас, ва ўнутраную частку карабля Resilience былі ўнесены некаторыя змены. Былі ўсталяваныя дадатковыя балоны з азотам і кіслародам, а стыкоўны вузел быў заменены люкам з лесвіцай. Усе чацвёра астранаўтаў былі апранутыя ў скафандры, нягледзячы на тое, што толькі двое выходзілі з касмічнага карабля. Гэтая місія пабіла рэкорд па колькасці людзей, якія пабывалі ў касмічным вакууме адначасова, усталяваны трыма астранаўтамі падчас палёту «Апалона-15» падчас выхаду Альфрэда Уордэна ў адкрыты космас[16].

15 верасня ў 7:37:10 UTC спускальная капсула Dragon 2 прываднілася ля астравоў Драй-Тартугас, Фларыда.

  1. а б https://space.skyrocket.de/doc_sdat/dragon-v2.htm
  2. а б в https://www.nasaspaceflight.com/2024/09/polaris-dawn/
  3. а б в McDowell J. Jonathan's Space Report — 1989.
  4. https://polarisprogram.com/polaris-dawn-successfully-launches-to-earths-orbit-and-begins-five-day-mission/
  5. https://polarisprogram.com/polaris-dawn-crew-returns-to-earth-achieving-major-objectives-during-their-five-day-mission/
  6. Sheetz, Michael. Billionaire astronaut Jared Isaacman buys more private SpaceX flights, including one on Starship (англ.). CNBC (14 лютага 2022). Архівавана з першакрыніцы 14 лютага 2022. Праверана 14 лютага 2022.
  7. Космический турист впервые выйдет в открытый космос в конце года (14 лютага 2022). Архівавана з першакрыніцы 15 лютага 2022. Праверана 14 лютага 2022.
  8. а б Ruth Comerford. SpaceX crew returns to Earth after historic mission. BBC (15 верасня 2024). Праверана 15 верасня 2024.
  9. Sheetz, Michael. Billionaire astronaut Jared Isaacman buys more private SpaceX flights, including one on Starship (англ.). CNBC (14 лютага 2022). Праверана 4 ліпеня 2024.
  10. SpaceX перенесла на сутки запуск миссии Polaris Dawn из-за утечки гелия (руск.). Хабр (27 жніўня 2024). Праверана 28 жніўня 2024.
  11. Исторический старт SpaceX с миссией Polaris Dawn отложили в третий раз, теперь из-за плохой погоды (руск.). iXBT.com. Праверана 28 жніўня 2024.
  12. Корабль Dragon удалился от Земли на рекордные 1400 километров. N+1 (11 жніўня 2024). Праверана 12 верасня 2024.
  13. Андрей Коршунов. Поле риска: экипаж Polaris Dawn испытает новые технологии и скафандры. Известия (11 верасня 2024). Праверана 15 верасня 2024.
  14. Polaris Dawn Mission Overview Briefing (19 жніўня 2024).
  15. Два американских туриста впервые в истории вышли в открытый космос. Интерфакс (12 верасня 2024). Праверана 12 верасня 2024.
  16. LAUNCH DELAYED! Polaris Dawn to launch Friday (англ.). earthsky.org (28 жніўня 2024). Праверана 28 жніўня 2024.