SpaceX
SpaceX | |
---|---|
![]() | |
![]() | |
Тып | Delaware corporation[d] і прыватная кампанія[d] |
Заснаванне | 6 мая 2002[1] |
Заснавальнікі | Ілан Маск |
Размяшчэнне | |
Галіна | авіякасмічная прамысловасць[d] і space industry[d] |
Прадукцыя | Falcon[d], Dragon[d], Draco[d], Kestrel[d], Merlin[d], SuperDraco[d], Raptor[d], autonomous spaceport drone ship[d] і Starhopper[d] |
Колькасць супрацоўнікаў | |
Сайт | spacex.com(англ.) |
Space Exploration Technologies Corporation (SpaceX) — амерыканская кампанія, вытворца касмічнай тэхнікі са штаб-кватэрай у горадзе Хотарн, Каліфорнія, ЗША.
Заснавана ў 2002 годзе ранейшым уладальнікам PayPal і CEO Tesla Motors Іланам Маскам з мэтай скараціць выдаткі на палёты ў космас, адкрываючы шлях да каланізацыі Марса. Кампанія распрацавала ракеты-носьбіты Falcon 1 і Falcon 9, з самага пачатку маючы на мэце зрабіць іх шматразовымі, і касмічны карабель Dragon (выводзіцца на арбіту Falcon 9), прызначаны для папаўнення запасаў на Міжнароднай касмічнай станцыі. Пасажырская версія карабля Dragon V2 для транспарціроўкі астранаўтаў на МКС знаходзіцца ў фінальнай фазе распрацоўкі. З 2015 года ўдзельнічае таксама ў рэалізацыі праекта вакуумнага цягніка Hyperloop.
З мэтай кантролю над якасцю і коштам, распрацоўка, вытворчасць і тэставанне большасці кампанентаў прадукцыі праводзіцца з апорай на ўнутраныя рэсурсы, уключаючы ракетныя рухавікі Merlin, Kestrel, Draco і SuperDraco, якія выкарыстоўваюцца на ракетах-носьбітах Falcon і карабле Dragon. Гэта дазваляе SpaceX прапаноўваць самыя нізкія цэны на рынку, а таксама прыкметна зніжае час вытворчасці.
Асноўныя дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Да самых прыкметных дасягненняў SpaceX адносяцца:
- Ракета-носьбіт з вадкаснымі рухавікамі (Falcon 1), якая 28 верасня 2008 года вывела карысную нагрузку на калязямную арбіту.[2][3]
- Касмічны карабель (Dragon), паспяхова запушчаны, выведзены на арбіту і вернуты на Зямлю 8 снежня 2010 года[4]; першы прыватны карабель, прыстыкаваны да МКС — 25 мая 2012 года.[5]
- Запуск спадарожніка (SES-8) на геастацыянарную арбіту — 3 снежня 2013.[6]
- Першая ў гісторыі[7] пасадка першай ступені на Зямлю пасля арбітальнага запуска ракеты-носьбіта Falcon 9 — 22 снежня 2015 года.[8][9][10][11]
- Першая паспяховая пасадка першай ступені ракеты-носьбіта Falcon 9 на марскую платформу Autonomous Spaceport Drone Ship — 8 красавіка 2016 года.[12]
- Кампанія SpaceX у супрацоўніцтве з NASA адправіла на МКС двух амерыканскіх астранаўтаў на караблі Crew Dragon. Упершыню на МКС людзі адправіліся на транспарце прыватнай кампаніі — 30 мая 2020[13].
Зноскі
- ↑ https://www.spacex.com/about
- ↑ Falcon 1 Flight 4 Mission Summary In Pictures (англ.) . spacex.com. Архівавана з першакрыніцы 19 ліпеня 2009.
- ↑ Sweet success at last for Falcon 1 rocket (англ.) . spaceflightnow.com (28 верасня 2008).
- ↑ Musk 'optimistic' next Dragon flight will visit space station (англ.) . spaceflightnow.com (9 снежня 2010).
- ↑ Kremer, Ken. Dragon Grappled and Berthed for History Making Docking at Station (англ.) , universetoday.com (2012 -05-25).
- ↑ SES-8 Launch Updates (англ.) . spaceflight101.net.
- ↑ Falcon 9 увайшоў у гісторыю за гадзіну, kommersant.ru, 22 снежня 2015 г.
- ↑ A Day to Remember - SpaceX Falcon 9 achieves first Booster Return to Onshore Landing (англ.) . spaceflight101.com (22 снежня 2015).
- ↑ The Falcon 9 first stage landing is confirmed. Second stage continuing nominally. (англ.) (2015/12/22).
- ↑ Musk, Elon. Falcon 9 standing on LZ-1 at Cape Canaveral (англ.) , twitter.com (2015/12/22).
- ↑ Шматразовая ступень Falcon 9 упершыню ў гісторыі паспяхова вярнулася на Зямлю , Сайт навін «Лента.Ру» (22 снежня 2015). Праверана 25 снежня 2015.
- ↑ SpaceX The 1st stage of the Falcon 9 just landed on our Of Course I Still Love You droneship. Dragon in good orbit (англ.) . twitter.com (8 красавіка 2016).
- ↑ nashaniva.by