Polyommatus bellargus
Polyommatus bellargus — дзённы матылёк сямейства блакітніц.
Даўжыня пярэдняга крыла — 14-18 мм.
Жыве на лугах паблізу выхадаў вапнякоў. Развіваюцца два пакаленні ў год. У Заходняй Еўропе лёт матылькоў у маі-чэрвені і ў ліпені-верасні. Кармавымі аб’ектамі вусеняў служаць расліны сямейства бабовых.
Сярэдняя паласа і поўдзень Еўропы, Крым, Каўказ да Ірака і Ірана.