Porsche 912
Porsche 912 — гэта спартыўны аўтамабіль, выпускаўся кампаніяй Porsche з 1965 па 1969 год. Прыйшоў на змену мадэлі 356 як больш танная мадыфікацыя Porsche 911, прычым 912 першапачаткова выпускаўся ў большых вытворчых аб'ёмах.
Porsche 912[правіць | правіць зыходнік]
Перадумовай да распрацоўкі аўтамабіля паслужыла тое, што Porsche 911 каштаваў значна даражэй свайго папярэдніка — Porsche 356. Таму адразу ж пасля пачатку вытворчасці ў 1964 годзе мадэлі 911 з 6-цыліндравым апазітным маторам кампанія Porsche прымае рашэнне пачаць выпуск больш даступнага аўтамабіля.
5 красавіка 1965 года Porsche афіцыйна пачаў вытворчасць мадэлі 912 у кузаве купэ[1]. Пазней (восенню 1966 года) з'явілася мадыфікацыя Porsche 912 Targa са здымным дахам. У тым жа годзе Porsche 912 стаў 100-тысячным аўтамабілем выпушчаным кампаніяй Porsche.
Аўтамабіль пабудаваны на шасі з выкарыстаннем кузава ад 911, меў 4-цыліндравы рухавік ад 356. Акрамя гэтага ад мадэлі 356 у салоне былі ўсталяваны сядзенні і сістэмы абагравання і абдзімання.
Знешне аўтамабіль з 4-цыліндравым рухавіком не адрозніваўся ад старэйшай мадэлі з 6-ю цыліндрамі. Ад мадэлі 911 захаваліся таксама шасі і незалежная падвеска на амартызацыйных стойках спераду і дыяганальны рычаг падвескі ззаду.
Спачатку ў машыне 912 была 4-ступеністая скрынка перадач, але праз кароткі час пасля пачатку вытворчасці была прапанавана і 5-ступеністая скрынка. Нягледзячы на тое, што ён не валодаў дынамікай мадэлі з 6-цыліндравым рухавіком, яго максімальная хуткасць складала 192 км / г. Выкарыстанне рухавіка ад мадэлі 356 было не толькі эканамічна выгадна, але і вырашалася пытанне з памяншэннем вагі. У параўнанні з 6-цыліндравым рухавіком мадэлі 911 вага машыны з 4-цыліндравым рухавіком скараціўся на 130 кг і складала 935 кг.
Дзякуючы нізкай цане, продажы 912 перасягнулі 911 на працягу першых гадоў вытворчасці. У першы год прададзены 6.401 асобнік Porsche 912 — удвая больш, чым 911[2]. Аднак, неўзабаве аўтамабіль паступова выцяснялі мадэллю 911, якая імкліва даганяла 912 па ліку продажаў да таго часу, пакуль не перавысіла гэты лік. Пасля абнаўлення лінейкі Porsche з даданнем больш магутнай 911S і менш дарагога 911T, кіраўніцтву кампаніі здалася залішняй мадэль 912 і ў 1969 годзе мадэль 912 была заменена на Porsche 914.
За пяць гадоў было выпушчана 30.300 асобнікаў, з якіх 2.562 — Targa[2].
Porsche 912E[правіць | правіць зыходнік]
Праз шэсць гадоў, у 1976 годзе, 912 адрадзілася ў Паўночнай Амерыцы пад індэксам 912E (завадскі індэкс 923) для часовай замены 914, у той час, як распрацоўка афіцыйнай замены — 924 — набліжалася да завяршэння. Мадэрнізаваная машына «912» павінна была падаграваць цікавасць амерыканцаў да прадукцыі фірмы да выхаду навінкі. Прапаноўваўся дадзены варыянт толькі для рынку ЗША.
912E меў рухавік Volkswagen з паветраным астуджэннем аб'ёмам 2,0 л, які раней ўсталёўваўся на 914/4.
Гэтая мадэль не была камерцыйна паспяховай і фактычна 912Е прынесла прадпрыемству больш выдаткаў, чым прыбыткаў. Няўдалае з'яўленне і невысокая магутнасць мадэлі 912Е прывялі да канчатковага спынення выпуску.
Усяго было выраблена 2099 аўтамабіляў «912Е»[3].
Тэхнічныя характарыстыкі[правіць | правіць зыходнік]
Porsche 912: | 912 (Coupé & Targa) | 912 E (Coupé) |
---|---|---|
Рухавік: | 4-цыліндравы, апазітны, чатырохтактны | |
Аб'ём: | 1582 см³ | 1972 см³ |
Дыяметр цыліндру x Ход поршню: | 82,5 x 74 мм | 94 x 71 мм |
Магутнасць пры аб/хв: | 66 кВт (90 к.с.) пры 5800 | 66 кВт (90 к.с.) пры 4900 |
Ступень сціску: | 9,3 : 1 | 7,6 : 1 |
Астуджэнне: | Паветранае | |
Скрынка перадач: | 4-ох ці 5-ступеністая | 5-ступеністая |
Прывад: | Задні | |
Кузаў: | Апорны, сталёвы — купэ ці тарга | |
Памеры Д x Ш x В: | 4163 x 1610 x 1320 мм | 4291 x 1610 x 1320 мм |
Колавая база: | 2211 мм | 2271 мм |
Снараджаная маса: | 970 кг | 1050 кг |
Максімальная хуткасць: | 185 км/г | 177 км/г |
Паскарэнне 0 – 100 км/г: | 13,5 с | 13,5 с |
Аўтаспорт[правіць | правіць зыходнік]
Хоць аўтамабіль ствараўся для вулічнай язды, ён таксама ўдзельнічаў у ралі. У 1967 годзе Porsche 912 пад кіраваннем незалежнага кіроўцы Сабіслава Засады Сабіслава Засады атрымаў перамогу ў «Еўрапейскім чэмпіянаце ралі» у класе Touring.
Зноскі
- ↑ Porsche Service Bulletin, Subject: Introduction of Vehicle Type 912. Stuttgart-Zuffenhausen, Germany: Porsche AG. April 27, 1965.
- ↑ а б http://www.autobild.de/klassik/artikel/porsche-912-1878389.html Autobild Klassik – Aschenputtel (ням.)
- ↑ http://catalog.aw.by/porsche/912/
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
Porsche 912 на Вікісховішчы |
---|
Мадэльны шэраг Porsche AG с 1960 г.
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1960-я | 1970-я | 1980-я | 1990-я | 2000-я | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
0 | 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 0 | 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 0 | 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 0 | 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 0 | 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | |
F-клас | Panamera | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
S-клас | 912 | 924 | Boxster (Typ 986) | Boxster (Typ 987) | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
356 | 914 | 944 | 968 | Cayman | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
911 | 911 / 930 | 911 (Typ 964) | 911 (Typ 993) | 911 (Typ 996) | 911 (Typ 997) | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
928 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
959 | 911 GT1 | Carrera GT | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Porsche 911 GT3 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Porsche 911 GT2 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
J-клас | Cayenne |