Рэдзька палявая
Рэдзька палявая | |||||||||||||||||||
Агульны выгляд квітнеючай расліны | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Raphanus raphanistrum L. | |||||||||||||||||||
|
Рэдзька палявая[1] (Raphanus raphanistrum) — аднагадовая травяністая расліна, від роду рэдзька (Raphanus) сямейства Капуставыя (Brassicaceae).
Вядомы як лекавая і меданосная расліна.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Рэдзька палявая, рэдзька дзікая, рапуха[2], свірэпа[3][4], свірэпка[5].
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Сцябло вышынёй 10-70 см, часта звілістае.
Ніжняе лісце лірападобна-перыстарассечанае, з чатырма — шасцю парамі лісточкаў.
Пялёсткі жоўтыя, радзей белыя ці пурпурныя.
Струкі даўжынёй 3-8 см, дыяметрам не больш за 5 мм, цвёрдыя, пры паспяванні распадаюцца на асобныя членікі.
Цвіце ўсё лета і восень.
Распаўсюджанне і экалогія
[правіць | правіць зыходнік]Расце на ўсёй тэрыторыі Еўропы, у Паўночнай Афрыцы і Заходняй Азіі (без Аравійскага паўвострава). Натуралізаваны паўсюдна[6].
Часта расце як пустазелле на пасевах, сустракаецца каля дарог, жылля, на пустках, засмечаных лугах і ўзлесках.
Гаспадарчае значэнне і прымяненне
[правіць | правіць зыходнік]Дае нектар і пылок, таму кветкі ахвотна наведваюць меданосныя пчолы[7].
Зноскі
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 109. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра, 1924.
- ↑ Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
- ↑ Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
- ↑ Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
- ↑ Паводле сайта GRIN (гл. картку расліны)
- ↑ Абрикосов Х. Н. и др. Редька // Словарь-справочник пчеловода / Сост. Федосов Н. Ф.. — М.: Сельхозгиз, 1955. — С. 318. Архівавана 7 студзеня 2012.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Флора СССР. В 30-ти томах / Главный редактор акад. В. Л. Комаров; Редактор тома Н. А. Буш. — М.—Л.: Издательство Академии Наук СССР, 1939. — Т. VIII. — 696 + XXX с. — 5 200 экз.
- Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. — М.: Т-во науч. изд. КМК, Ин-т технолог. иссл, 2003. — Т. 2. Покрытосеменные (двудольные: раздельнолепестные). — ISBN 9-87317-128-9.