Выкарыстоўваецца ў якасці дэкаратыўнай садовай расліны. Адзін з найкаштоўнейшых відаў рададэндранаў. Вельмі шырока выкарыстоўваўся і выкарыстоўваецца ў селекцыі[4].
У прыродзе сустракаецца ў Сярэдняй і Паўночнай Японіі. Расце асобнымі кустамі на сонечных травяністых схілах гор або сярод невысокіх кустоў. Ніколі не сустракаецца ў лясах у густых зарасніках[4].