Royal Plaza
| Royal Plaza | |
|---|---|
| | |
| Краіна | |
| Месцазнаходжанне |
|
| Будаўніцтва | 2009 — 2014 |
| Прызначэнне | Офісы |
| Архітэктурны стыль | постмадэрнізм[d] |
| Вышыня па шпілі | 130 м |
| Вышыня па даху | 116 м |
| Колькасць паверхаў | 33 |
| Колькасць ліфтаў | 8 + 1 (панарамны) |
| Архітэктар | Барыс Школьнікаў |
| Забудоўшчык | Рубіраз Інтэрнэшнл |
| Emporis | royal-plaza-minsk-belarus |
| SkyscraperPage | 86505 |
Royal Plaza — хмарачос на праспекце Пераможцаў у Мінску (Беларусь). Будынак знаходзіцца на адным з галоўных праспектаў Мінска на месцы былога кафэ «Рэчанька» каля крамы «Рамонак».
Гісторыя будаўніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Будаўніцтва аб’екта пачалося ў 2009 годзе. Аднак у самым яго пачатку, адбылося падзенне крана. Суседнія крамы не пацярпелі, бо ўдар прайшоў па датычнай. Прычына падзення — адмова сістэмы аўтаматычнай абароны[2].

У кастрычніку — лістападзе 2011 года будаўніцтва было спынена, бо была праблема з пастаўкай шкла з Літвы. У студзені 2012 года заставалася заліць два паверхі і змантаваць шпіль. Планавалася здаць аб’ект у канцы 2012 года[3]. Пазней ад літоўскай кампаніі было заяўлена, што пастаўка шкла ажыццяўляецца па графіку[4].
Вонкавы фасад вежы і прылеглая тэрыторыя былі гатовыя па просьбе ўлад да 3 ліпеня 2012 года. Шкленне вежы гатовае на 70 %[5].
15 сакавіка 2013 года ў Мінску бушаваў ураган «Хаўер», які закрануў і будоўлю хмарачоса. Ад вежы з вышыні 22 паверху адваліўся кавалак сцяны і зваліўся на дах крамы. Супрацоўнікі і наведвальнікі крамы не пацярпелі, таксама супрацоўнікі дадалі, што гэта не першы выпадак падзення будаўнічых матэрыялаў на краму[6].
Характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Будынак пабудаваны ў адзіным архітэктурным стылі постмадэрнізму. На 1 паверсе плануецца размясціць прасторны вестыбюль, на 2 — гандлёвыя памяшканні, на 4—30 — офісы. Таксама на 28 паверсе запланаваны рэстаран з панарамным відам на горад. Каркас будынка бязрыгельны маналітны. Фасад — шкло (празрыстае і вентыляванае), керамаграніт і граніт.
Крытыка
[правіць | правіць зыходнік]Вежа прызнана дысгарманічнай будовай. Яна парушае цэласнасць гістарычных ансамбляў[7]. Аднак намміністр архітэктуры Мінска заўважыў, што на праспекце Пераможцаў трэба пабудаваць цэлы комплекс хмарачосаў [8].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 6 красавіка 2015.
- ↑ У цэнтры Мінска ўпаў пад'ёмны кран(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 красавіка 2015. Праверана 9 кастрычніка 2014.
- ↑ Royal Plaza, другі па вышыні небаскроб Мінска, увядуць у лад пазней, чым планавалі
- ↑ Літоўская кампанія: «Ні пра якія затрымкі паставак шкла на Royal Plaza не можа быць гаворкі»
- ↑ Plaza зашкляць да верасня, але вонкавы фасад будзе гатовы ўжо да 3 ліпеня
- ↑ Ад «небаскроба» Royal Plaza, што будуецца, адваліўся кавалак сцяны і зваліўся на дах крамы
- ↑ Восем будынкаў у цэнтры Мінска прызнаны дысгарманічнымі Архівавана 19 жніўня 2016.
- ↑ Намміністра архітэктуры: на пр. Пераможцаў трэба пабудаваць цэлы комплекс небаскробаў
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт Royal Plaza Архівавана 19 лютага 2013.
- Royal Plaza на skyscrapercenter.com
- Royal Plaza на Новабудоўлі Беларусі Архівавана 26 чэрвеня 2014.