s.Oliver

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
S.Oliver
Тып GmbH & Co. KG[d]
Заснаванне 1969
Размяшчэнне
Галіна мода
Прадукцыя адзенне
Даччыныя кампаніі Liebeskind Berlin[d]
Сайт soliver.de

«s.Oliver» (фармальна S.Oliver Bernd Freier GmbH & Co. KG) — нямецкая кампанія моды, якая прадае адзенне, абутак, аксэсуары, упрыгожванні, водары і акуляры па ўсім свеце. Штаб-кватэра[ru] знаходзіцца ў Ротэндорфе[ru] (Баварыя). Кампанія была заснавана ў 1969 годзе[1] Берндам Фраерам як невялікі буцік[ru] у Вюрцбургу, плошчай у 25 квадратных метраў[2][3]; першапачаткова называлася «sir Oliver» («сэр Олівер») у гонар героя рамана Чарльза Дзікенса Олівера Твіста[ru]. Новы галаўны офіс у Ротэнфардзе, разлічаны на 2000 супрацоўнікаў, быў завершаны ў верасні 2008 года; Фраер працягваў кіраваць кампаніяй да 2014 года. Станам на 2018 год у кампаніі працавала 6800 чалавек, а яе даход складаў 1,5 мільярда еўра[4]. Імем кампаніі названа вуліца ў Ротэндорфе — s.Oliver-Straße.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Martin Mehringer. S. Oliver: Claus-Dietrich Lahrs baut den Modekonzern um (ням.). manager-magazin.de. manager magazin (23 сакавіка 2020). Архівавана з першакрыніцы 16 чэрвеня 2021. Праверана 23 сакавіка 2021.
  2. Corbinian Wildmeister. Gründer von s.Oliver geht in den Ruhestand: Abschied eines Modemoguls (ням.). augsburger-allgemeine.de. Augsburger Allgemeine (4 лістапада 2019). Праверана 23 сакавіка 2021.
  3. Consumer Goods Europe. — Corporate Intelligence on Retailing, 2001. — Т. 467—469. — С. 69. — 538 с.
  4. Bernd Freier: Gründer von S. Oliver kehrt zurück auf den Chefsessel (ням.). handelsblatt.com. Handelsblatt[ru] (14 кастрычніка 2018). Праверана 23 сакавіка 2021.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]