SIGALRM
Выгляд
| Апісанне: | Сігнал завяршэння часу, зазадзенага alarm() |
|---|---|
| Па змоўчванню: | завяршэнне працэсу |
| коды SA_SIGINFO | |
| (не мае спецыфічных кодаў) | |
У POSIX-сістэмах, SIGALRM — сігнал, які дасылаецца працэсу пры завяршэнні часу, які папярэдне быў зададзены функцыяй alarm().
SIGALRM — цэлалікавая канстанта, вызначаная ў загалоўкавым файле signal.h. Сімвальныя імёны сігналаў выкарыстоўваюцца замест нумароў, бо ў розных рэалізацыях нумары сігналаў могуць адрознівацца.
Этымалогія
[правіць | правіць зыходнік]SIG — агульны прэфікс сігналаў, ALRM — скарочанае напісанне англ.: alarm — трывога, сігнал будзільніка.
Ужыванне
[правіць | правіць зыходнік]Праграмы звычайна ўжываюць SIGALRM пры рэалізацыі тайм-аўту для доўгачасовай аперацыі, ці выканання аперацыі праз пэўныя інтэрвалы часу.
SIGALRM пасылаецца ядром праз цэлую колькасць секунд пасля выкліку alarm(). Часам гэты механізм выкарыстоўваецца для рэалізацыі функцыі sleep().