SIGQUIT
Выгляд
Неправераная
| Апісанне: | Націснута «quit» на тэрмінале |
|---|---|
| Па змоўчванню: | завяршэнне працэсу |
| коды SA_SIGINFO | |
| (не мае спецыфічных кодаў) | |
У POSIX-сістэмах, SIGQUIT — сігнал для спынення працэсу карыстальнікам, камбінацыяй «quit» на тэрмінале. Гэты сігнал таксама ўказвае, што сістэма павінна зрабіць дамп памяці для працэсу.
SIGQUIT — цэлалікавая канстанта, якая вызначана ў загалоўкавым файле signal.h. Сімвальныя імёны сігналаў ужываюцца замест нумароў, бо ў розных рэалізацыях нумары сігналаў могуць адрознівацца.
Этымалогія
[правіць | правіць зыходнік]SIG — агульны прэфікс сігналаў (ад англ.: signal), QUIT — англ.: quit — выйсці.
Выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]SIGQUIT дасылаецца праграме паводле націскання камбінацыі клавіш «quit» на тэрмінале (звычайна — Ctrl-\). У Linux, таксама Ctrl-4, ці SysRq на віртуальным тэрмінале.