Перайсці да зместу

ST1M

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
ST1M
руск.: Никита Сергеевич Легостев
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 4 лістапада 1986(1986-11-04) (37 гадоў)
Месца нараджэння
Краіна
Музычная дзейнасць
Прафесіі рэпер
Інструменты вакал[d]
Жанры хіп-хоп
st1m.ru
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мікіта Лягосцеў, больш вядомы як ST1M або Billy Milligan (нар. 4 лістапада 1986, Тальяці) — нямецкі рэпер расійскага паходжання. Заснавальнік групы «Вистанция», пазней — сольны артыст лэйбла KingRing. Заснавальнік CEO лэйбла «Аггробабруйск».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям'і паволжскіх немцаў. Яшчэ ў дзяцінстве захапіўся рэпам. З 1999 па 2000 год быў удзельнікам групы «Падземны Пераход» (Тальяці). У 2000 годзе ўвайшоў у склад тальяцінскай групы «63 Регион». У пачатку 2000-х з'ехаў у ФРГ як рэпатрыянт. Жыў у Вісбадэне, арганізаваў рэп-групу «Вистанция» у 2003 годзе, якая спявала па-руску. У 2006 годзе, пасля перамогі ў адным з інтэрнэт-батлаў, арганізаваных Серёгай, падпісаў кантракт з арганізаваным Серёгай лэйблам «KingRing» і з таго часу выступае сольна. У 2013 годзе стартаваў праект Billy Milligan[1].

Стылістыка «Вистанции» — клубны танцавальны рэп. Частка песень St1m`a і яго першы сольны альбом «Я — рэп» запісаны ў стылі агрэсіўнага нямецкага батл-рэпу. Аднак на наступным альбоме «Достучаться до небес», які выйшаў ва Украіне і ў Беларусі ў кастрычніку 2008 года, такіх трэкаў няма. Выканавец спрабуе сфармаваць у слухачоў новае ўяўленее пра сябе, звяртаецца да тэм простых чалавечых пачуццяў, апісвае жыццёвыя сітуацыі, у якія яму і яго сябрам даводзілася трапляць. Пры запісе новага альбома ST1M супрацоўнічаў з лепшымі нямецкімі бітмэйкерамі. Праз пэўныя прычыны рэліз на тэрыторыі Расіі адкладаецца да 2009 года. 1 сакавіка 2009 года адкрыў інтэрнэт-краму, у якой прадставіў прадукцыю ўласнага дызайну. 23 жніўня 2009 года адбылася прэзентацыя сольнага альбома St1m`a «Дастукацца да нябёсаў» у краме G-Style на Арбаце.

Дыскаграфія[правіць | правіць зыходнік]

63 Регион[правіць | правіць зыходнік]

  • 2001 — Это мой Staff

Вистанция[правіць | правіць зыходнік]

  • 2004 — Промо диск
  • 2005 — Парни южной стороны

Соло[правіць | правіць зыходнік]

  • 2007 — Я — рэп
  • 2008 — Достучаться до небес
  • 2010 — Октябрь

Сінглы[правіць | правіць зыходнік]

  • 2008 — Дети улиц (feat. Серёга,Карандаш, СД_(рэпер), G-Style
  • 2008 — Это Аггро (feat. СД)
  • 2008 — Мир принадлежит тебе (feat. Сацура & СД)
  • 2008 — Прибавь громкость (feat. СД & Монк)
  • 2009 — Поцелуй меня (feat. Лион)
  • 2009 — С добрым утром (feat. Макс Лоренс)

Зноскі

  1. Мікіта Лягосцеў(недаступная спасылка)