Salticinae

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Salticinae

Naphrys pulex
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Salticinae Blackwall, 1841[1]


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  243364
FW  331953

Salticinae — падсямейства павукоў з сямейства павукоў-скакуноў (Salticidae). Найбуйнейшая ў яго складзе падгрупа, якая ўключае большасць яго таксонаў, больш за 5000 відаў.

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Сустракаюцца паўсюдна, у тым ліку ва ўмераных і арктычных рэгіёнах[2].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Прадстаўнікі падсямейства Salticinae маюць шэраг агульных рыс, якія адрозніваюць іх ад астатніх Salticidae. У самак на педыпальпе адсутнічае кіпцюр. Цыбуліна пальпаў самцоў базальных сальтыцыд мае характэрны сярэдні апофіз, які адсутнічае ў падсемейства, а цымбіум перацягнуты ў галёнкавым сучляненні. Члены падсямейства таксама маюць больш складаную сістэму трахей, якая можа быць звязана з іх рухамі, больш рэзкімі, чым у іншых сальтыцыд, што надае ім пазнавальную хаду[2].

Сістэматыка[правіць | правіць зыходнік]

Каля 540 родаў у 27 трыбах і двух кладах (больш за 5,3 тыс. відаў)[2][3]. Гэтая вялікая клада, вядомая ў мінулым як «прасунутыя сальтыцыды»[4], «Salticine Division»[5] або Salticoida[6], уключае каля 93 % вядомых відаў сямейства павукоў-скакуноў. Ранейшая назва Salticoida паўторна ўжываецца ў новай класіфікацыі 2015 года да больш вузкай групы, выключаючы Amycoida, каб дазволіць гэтай буйной, даўно прызнанай кладзе атрымаць фармальны ранг падсямейства. Такім чынам, Salticinae дзеліцца на дзве асноўныя клады: Amycoida і Salticoida[2].

Зноскі

  1. Blackwall, J. (1841). The difference in the number of eyes with which spiders are provided proposed as the basis of their distribution into tribes; with descriptions of newly discovered species and the characters of a new family and three new genera of spiders. Transactions of the Linnean Society of London 18(4): 601—670. doi:10.1111/j.1095-8339.1838.tb00210.x
  2. а б в г Maddison W. P. A phylogenetic classification of jumping spiders (Araneae: Salticidae)(англ.) // Journal of Arachnology  (польск.) : Часопіс. — 2015. — Vol. 43. — № 3. — P. 231—292. — ISSN 0161-8202. — DOI:10.1636/arac-43-03-231-292
  3. Currently valid spider genera and species. World Spider Catalog. Natur Historisches Museum, Bern, Switzerland. Архівавана з першакрыніцы 2 снежня 2019. Праверана 15 кастрычніка 2022.
  4. Wanless, F.R. 1984a. A review of the spider subfamily Spartaeinae nom. n. (Araneae: Salticidae) with descriptions of six new genera. Bulletin of the British Museum of Natural History (Zool.) 46:135-205
  5. Maddison, W. P. 1996. Pelegrina Franganillo and other jumping spiders formerly placed in the genus Metaphidippus (Araneae: Salticidae). Bulletin of the Museum of Comparative Zoology 154:215-368
  6. Maddison, W.P. & M.C. Hedin. 2003. Jumping spider phylogeny (Araneae: Salticidae). Invertebrate Systematics 17:529-549

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Simon, E. (1901): Histoire naturelle des araignées 2(3): 381—668.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]