Scolytus

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Scolytus

Тры стадыі Сколіт лёмавы (Scolytus scolytus) — імага, лічынка, кукалка
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Scolytus Geoffroy, 1762

Сінонімы
  • Archaeoscolytus Butovitsch, 1929[1]
  • Confusoscolytus Tsai, Tin & Huang, 1962[1]
  • Coptogaster Illiger, 1807[1]
  • Eccoptogaster Gyllenhal, 1813[1]
  • Ekkoptogaster Herbst, 1793[1]
  • Pinetoscolytus Butovitsch, 1929[1]
  • Pygmaeoscolytus Butovitsch, 1929[1]
  • Ruguloscolytus Butovitsch, 1929[1]
  • Scolytochellus Reitter, 1913[1]
  • Spinuloscolytus Butovitsch, 1929[1]
Тыпавы від
Віды
Гл. тэкст

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  114946
NCBI  159923
FW  230345

Scolytus — род жукоў-слонікаў з падсямейства караедаў. Прадстаўнікі роду (каля 120 відаў) распаўсюджаныя ў Паўночным паўшар'і і на большай частцы Паўднёвай Амерыкі[2].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня дарослых насякомых вар'іруе ад 1,5 да 5,2 мм. Афарбоўка мае разнастайныя адценні ад цёмна-чырвона-карычневага да амаль чорнага, з прысутнасцю на целе некаторых відаў жукоў папярочных перавязяў.

Імага дадзенага роду характарызуюцца наступнымі прыкметамі:

  • пярэднеспінка вялікая адносна памераў цела, яе даўжыня ў большасці выпадкаў роўная шырыні. На пярэднеспінцы развіты лінейны малюнак;
  • скутэлум, або шчыток вялікі;
  • пярэдні край вачэй звілісты або трохі выемкавы;
  • булава вусікаў авальная або зваротнаяйкападобная, часта густа валасістая ;
  • галёнкі нясуць апікальны зубчык.

Экалогія[правіць | правіць зыходнік]

Жывуць у іглічных і шыракалістых лясах, а таксама лесапасадках[3]. Большасць відаў спецыялізаваныя алігафагі, то ёсць гэтым відам кармавымі раслінамі служаць нешматлікія роднасныя віды. Большасць такіх відаў харчуюцца толькі відамі, якія адносяцца да адзінага роду[2].

Віды[правіць | правіць зыходнік]

Некаторыя віды:

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж з і Систематика и синонимия (англ.). BioLib. Праверана 9 снежня 2011.
  2. а б Petrov, Alexander V. & Mandelshtam, Michail Y. New data on Neotropical Scolytus Geoffroy, 1762 with description of five new species from Peru (Coleoptera, Curculionidae, Scolytinae)(англ.). — «Zookeys», 2009. — Т. 56. — С. 65–104. DOI:10.3897/zookeys.56.519
  3. Информация и фотографии (англ.). Сайт «BugGuide»: Identification, Images, & Information For Insects, Spiders & Their Kin For the United States & Canada (bugguide.net). Архівавана з першакрыніцы 5 верасня 2012. Праверана 9 снежня 2011.
  4. Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с.
  5. Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с. у крыніцы пад назвай Eccoptogaster ratzeburg Sans
  6. Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с. у крыніцы пад назвай Scolytus destructor