Singer Corporation
Singer Corporation | |
---|---|
англ.: Singer Corporation | |
Тып | бізнес |
Заснаванне | 1851 |
Заснавальнікі | Айзек Зінгер і Edward C. Clark[d] |
Краіна | |
Размяшчэнне | ЗША: штат Тэнесі, Ла-Верна |
Адрас | |
Галіна | электронная прамысловасць[d] і прамысловая вытворчасць |
Прадукцыя | швейная машына |
Матчына кампанія | SVP Worldwide[d] |
Сайт |
singer.com (англ.) singerbd.com (бенг.) singerfrance.com (фр.) |
Зінгер (англ.: Singer Corporation) — амерыканская карпарацыя, вытворца касмічнай і ваеннай тэхнікі, а таксама швейных машынак, электрапрыбораў, рухавікоў, мэблі і іншай прадукцыі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Заснавана ў 1851 годзе Ісаакам Мерытам Зінгерам і яго кампаньёнам Эдвардам Кларкам, як IM Singer & Co. У 1865 годзе пераназваная ў Singer Manufacturing Company, а ў 1963 — у The Singer Company.
Карпарацыя паклала пачатак франчайзінгу, калі ў сярэдзіне XIX стагоддзя пачала заключаць з дыстрыб’ютарамі тавару (швейных машынак) пісьмовы дагавор на перадачу франшызы, якім перадавалася права на продаж і рамонт швейных машынак на пэўнай тэрыторыі ЗША.
Першапачаткова асноўная вытворчасць была засяроджана ў штаце Нью-Ёрк, але ў цяперашні час знаходзіцца ў асноўным у Тэнэсі (у Ла-Верн за 30 км ад Нэшвіла).
Штаб-кватэра кампаніі з 1908 г. размяшчалася ў горадзе Нью-Ёрк, у спецыяльна пабудаваным аднайменным небаскробе (англ.: Singer Building, вышыня — 187 м, 47 паверхаў), які быў разбураны ў 1968 годзе.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]- Дом кампаніі «Зінгер» у Санкт-Пецярбургу.
Зноскі
- ↑ Singer Manufacturing & Co. // Borduurmachine Singer — 1930. Праверана 22 студзеня 2024.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Швейныя машыны Зінгер
- Афіцыйны сайт