Даўжыня цела ад 1 см да 3 м (разам са шчупальцамі да 20 м). Празрыстыя арганізмы, асобныя часткі цела яркія. Каланіяльныя, калоніі паліморфныя, складаюцца з асобін, якія выконваюць пэўныя функцыі: перамяшчэння (маюць пнеўматафор і «плавальны каўпак», або нектафор), кармлення (гастразоіды з доўгім рухомым прыдаткам, або «арканчыкам» з жыгучымі клеткамі), размнажэння (ганазоіды). Звычайна розныя асобіны калоніі сабраныя ў групы — кармідыі. Кормяцца дробнымі марскімі жывёламі.
Размнажэнне палавое. Лічынка (відазмененая планула) шляхам пачкавання ўтварае маладую калонію.
Некаторыя буйныя трапічныя сіфанафоры небяспечныя для чалавека: выклікаюць цяжкія апёкі і агульнае захворванне з павышэннем тэмпературы.