Чарвяга кольчатая

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Siphonops annulatus)
Чарвяга кольчатая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Siphonops annulatus (Mikan, 1820

Сінонімы
паводле МСАП[1]:
  • Caecilia annulata Mikan, 1820
  • Caecilia interrupta (Cuvier, 1829)
  • Dermophis crassus (Cope, 1885)
  • Siphonops annulatus marmoratus Sawaya, 1937

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  668505
NCBI  320579
EOL  320007

Чарвяга кольчатая (Siphonops annulatus) — від земнаводных з сямейства Siphonopidae.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Агульная даўжыня дасягае 20-40 см. Галава невялікая. Тулава чэрвепадобнае. Мае 85 кольцаў на целе. Скура чорная, а баразёнкі паміж кольцамі бялявыя.

Спосаб жыцця[правіць | правіць зыходнік]

Любіць вільготную глебу ў трапічных лясах і саваннах. Сустракаецца на вышынях да 800 м над узроўнем мора. Харчуецца беспазваночнымі.

Самка адкладае ў глебу каля 5 яец даўжынёй 10 і шырынёй 8,5 мм. Яйцы злучаныя паміж сабой слізістым шнуром. Іх засцерагае самка. Дзіцяняты нейкі час харчуюцца верхнімі пластамі скуры маці.

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Жыве ў басейне Амазонкі: у Бразіліі, Эквадоры, Венесуэле, Гаяне, Сурынаме, Гвінеі, Калумбіі, Перу, Балівіі, а таксама ва Усходнім Парагваі і Паўночнай Аргенціне.

Зноскі

  1. Siphonops annulatus: інфармацыя на сайце Чырвонай кнігі МСАП (англ.) (Праверана 19 мая 2003).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Mark O' Shea & Tim Halliday: Reptilien & Amphibien. Dorling Kindersley Limited, London 2001, 2002. ISBN 978-3-8310-1015-8