Spacewatch

Spacewatch — гэта праект універсітэта Арызоны, мэтай якога з'яўляецца пошук і адкрыццё малых целаў Сонечнай Сістэмы.
Праект быў заснаваны ў 1980 годзе прафесарам Томам Герэльсам у Кіт-Пікскай абсерваторыі, а цяпер яго ўзначальвае доктар Роберт Макмілан[1].
Прылады
[правіць | правіць зыходнік]- 0,91-м f/3 рэфлектар
- код абсерваторыі: 691
- поле зроку: 2,9 квадратных градусу
- стандартная працоўная вытрымка: 120 з
- пранікальнасць: 21,7 V
- 1,8-м f/2,7 рэфлектар
- код абсерваторыі: 291
- поле зроку: 0,78°, дрыфт-скан
- пранікальнасць: 22,2 V
Адкрыцці
[правіць | правіць зыходнік]Адкрыцці, здзейсненыя ў рамках гэтага праекта, вельмі разнастайныя. Было выяўлена некалькі невядомых раней калязямных астэроідаў:
астэроідаў з групы Кентаўраў:
і некалькі аб'ектаў пояса Койпера:
Ізноў быў адкрыты астэроід (719) Альберт , які да гэтага часу амаль 90 лёт лічыўся страчаным. Акрамя таго, была адкрыта перыядычная камета 125P/Spacewatch. Адзін са спадарожнікаў Юпітэра — Калірое — таксама абавязана сваім адкрыццём гэтаму праекту. У гонар гэтага праекта быў названы адзін з астэроідаў галоўнага пояса — (4255) Spacewatch , дарэчы таксама адкрыты ў рамках гэтага праекта.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ The Spacewatch Project, Arizona Board of Regents, 2010