Кентаўры (астэроіды)

Размяшчэнне аб'ектаў Сонечнай сістэмы. Кентаўры (аранжавы колер) ляжаць усярэдзіне пояса Койпера (зялёны колер), а таксама часткова па-за яго межамі
Кента́ўры — група астэроідаў, якія знаходзяцца паміж арбітамі Юпітэра і Нептуна, пераходная па ўласцівасцях паміж астэроідамі галоўнага пояса і аб'ектамі пояса Койпера (таксама па некаторых уласцівасцях падобныя на каметы).
Аб'ектам гэтай групы даюцца імёны кентаўраў антычнай міфалогіі.
Размеркаванне арбіт[правіць | правіць зыходнік]
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Першым адкрытым кентаўрам быў Хірон (1977). Пры набліжэнні да перыгелія ў яго назіраецца кома, характэрная для камет, таму Хірон лічыцца па класіфікацыі адначасова і каметай (95P/Chiron), і астэроідам (2060 Chiron), хоць ён істотна больш тыповай каметы.
Найбольш вядомыя кентаўры[правіць | правіць зыходнік]
Нумар | Назва | Экватарыяльны дыяметр, км | Вялікая паўвось, а. а. | Перыгелій, а. а. | Афелій, а. а. | Адкрыты | Нататкі |
---|---|---|---|---|---|---|---|
2060 | Хірон (Chiron) | 137 ± 5 | 13,670 | 8,449 | 18,891 | 1977 | |
5145 | Фол (Pholus) | 185 ± 16 | 20,431 | 8,720 | 32,142 | 1992 | |
7066 | Нес (Nessus) | каля 58 | 24,558 | 11,786 | 37,330 | 1993 | |
8405 | Асбал (Asbolus) | 66 ± 4 | 17,942 | 6,834 | 29,049 | 1995 | |
10199 | Харыкло (Chariclo) | 258,6 ± 10,3 | 15,87 | 13,08 | 18,66 | 1997 |