Near-Earth Asteroid Tracking

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Колькасць калязямных аб'ектаў, выяўленых рознымі праектамі

NEAT (англ.: Near-Earth Asteroid Tracking — адсочванне калязямных астэроідаў) — праект Лабараторыі рэактыўнага руху НАСА па пошуку калязямных аб'ектаў. Праект NEAT дзейнічаў са снежня 1995 года да красавіка 2007 года[1]. Першапачаткова кіраўніком праекта была Элеанора Хелін (да 2002 года), якая працавала разам са Стывенам Праўда і Дэвідам Рабіновічам.

У рамках праекта NEAT адкрыта 26 630 астэроідаў[2] і 54 каметы[3].

Інструменты[правіць | правіць зыходнік]

Праект NEAT меў пагадненне аб супрацоўніцтве з ВПС ЗША, каб выкарыстоўваць тэлескоп GEODSS (скар. ад англ.: Ground-based Electro-Optical Deep Space Surveillance), размешчаны на вулкане Халеакала (востраў Маўі, Гаваі). Для гэтага тэлескопа калектывам NEAT была сканструявана ПЗС-матрыца 4096×4096 пікселяў з полем агляду 1,2°×1,6°. Код абсерваторыі GEODSS у рамках праекта NEAT — «566».

З красавіка 2001 праект таксама задзейнічаў 1,2-мятровы тэлескоп Самуэля Ошына ў Паламарскай абсерваторыі. Для гэтага яго абсталявалі 112 ПЗС-матрыцамі 2400×600 пікселяў кожная. Код Паламарскай абсерваторыі ў рамках праекта NEAT — «644».

Напачатку 2005 года ў гонар праекта быў названы астэроід (64070) NEAT.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]