Stahlhelm M42

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
M42

Сталёвы шлем узору 1942 года (ням.: Stahlhelm Modell 42) - пяхотная каска, зацверджаная ў якасці стандартнага агульнавайсковага шлема ўзброеных сіл Трэцяга рэйха улетку 1942 года.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У сувязі з неабходнасцю павелічэння аб'ёмаў выпуску прадукцыі вайсковага прызначэння ва ўмовах Другой сусветнай вайны 6 ліпеня 1942 года ОКХ дазволіў стварэнне новага агульнавайсковага шлема. Новы шлем распрацоўваўся па эканамічных меркаваннях [1].

1 жніўня 1942 года пачалася масавая вытворчасць шлемаў новага ўзору [1].

Шлем вырабляўся метадам гарачай штампоўкі са сталі без легіравальных дадаткаў (з мэтай эканоміі малібдэна і марганца, якія з'яўляліся стратэгічнай сыравінай і выкарыстоўваліся ў вытворчасці іншай прадукцыі вайсковага прызначэння), дарагі і працяглы працэс завальцоўкі краю быў заменены адбартоўкай [1] (што дазволіла скараціць час вытворчасці і знізіць кошт адзінкі прадукцыі).

Масавая вытворчасць шлемаў гэтага ўзору была спынена ў канцы 1944 - пачатку 1945 года, пасля таго, як большасць прадпрыемстваў-вытворцаў апынуліся пад кантролем краін антыгітлераўскай кааліцыі або ў прыфрантавой паласе, а тыя, што засталіся - пераарыентаваны на выпуск іншай прадукцыі [1].

Краіны-эксплуатанты[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 Brian C. Bell, Kevin Lyles. Wehrmacht combat helmets, 1933-1945. London, Osprey Publishing Ltd., 2004. pages 13-14

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Floyd R. Tubbs, Robert W. Clawson. Stahlhelm: Evolution of the German steel helmet, revised and expanded edition. London, The Kent State University Press. 2000.
Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.