Перайсці да зместу

Streptocara crassicauda

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Streptocara crassicauda
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Streptocara crassicauda


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы

Streptocara crassicauda — від круглых чарвей сямейства акуарыіды (Acuariidae)[1].

Прамежкавым гаспадаром паразіта з’яўляецца рачок Gammarus lacustris, а канчатковым — вадаплаўныя птушкі, у прыватнасці свойскія качкі, у якіх пры заражэнні развіваецца захворванне стрэптакароз. Таксама апісана заражэнне на стрэптакароз у чылійскіх фламінга[2].

Лічынка Streptocara crassicauda развіваюцца ў гемацэлі планктонных рачкоў роду Gammarus lacustris, на працягу 19-25 сутак дасягаюць інвазіўнай стадыі, далей персістуюць у вузельчыках кішачніка рыб. У далейшым трапляюць у арганізм рыбаедных качак, якія таксама могуць заражацца, заглынуўшы рачка. Развіццё ў канчатковым гаспадары вельмі мімалётнае. За 9-10 сутак самка двойчы ліняе і ператвараецца ў палаваспелую стадыю[3].

Паратэнічнымі гаспадарамі таксама могуць быць Atherina boyeri, Natrix tessellata, балотная чарапаха еўрапейская (Emys orbicularis)[4].

  1. Streptocara crassicauda (Creplin, 1829). (WoRMS) Архівавана 2 лютого 2017. (англ.)
  2. J. G. Fox, S. B. Snyder, G. D. Schmidt, L. H. Campbell INFECTION WITH THE NEMATODE Streptocara incognita IN THE CHILEAN FLAMINGO(англ.) // Journal of Wildlife Diseases. — 1974-01. — В. 1. — Т. 10. — С. 66–69. — ISSN 0090-3558. — DOI:10.7589/0090-3558-10.1.66
  3. Roy C. Anderson (8 лютага 2000). Nematode Parasites of Vertebrates: Their Development and Transmission. CABI. pp. 465–. ISBN 978-0-85199-786-5.
  4. Великанов В. П. (1984). "Личиночные формы нематод надсемейства Acuarioidea (Nematoda, Spirurata) — паразиты пресмыкающихся Туркмении" (PDF). Вестник зоологии. No. 1. pp. 3–8. Архівавана з арыгінала (PDF) 21 кастрычніка 2018. Праверана 21 кастрычніка 2018. (руск.)