Перайсці да зместу

Стыланіхія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Stylonychia)
Стыланіхія

Стыланіхія ракушкавая (Stylonychia mytilus)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Stylonychia Ehrenberg, 1830


Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  46786
NCBI  5948

Стыланіхія (Stylonychia) — род брухараснічных інфузорый.

Цела (даўжыня 100—300 мкм) прадаўгавата-авальнае, укрыта відазмененымі раснічкамі: на спіне кароткія адчувальныя шчацінкі, на брушку зліваюцца ў пучкі, так званыя цыры, з дапамогая якіх стыланіхіі рухаюцца.

У сусветнай фауне апісана каля 20 відаў. Жывуць у прыдонным слаі саланаватых і прэсных вадаёмаў. На Беларусі найбольш пашырана стыланіхія ракушкавая (Stylonychia mytilus).

Асаблівасці біялогіі

[правіць | правіць зыходнік]

Кормяцца бактэрыямі, водарасцямі, дробнымі жгуцікавымі, інфузорыямі.

Размнажэнне бясполае (дзяленнем папалам) і палавое (кан'югацыя).

  • Лук'яновіч Л. Стыланіхія // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.