t (раман)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
t
Жанр раман (фантастыка)
Аўтар Віктар Пялевін
Мова арыгінала руская
Дата першай публікацыі 2009
Выдавецтва Эксмо
ISBN ISBN 978-5-699-37515-8

«t» — дзявяты раман Віктара Пялевіна, упершыню выдадзены ў кастрычніку 2009 года тыражом 150 000 экзэмпляраў.

Агульныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Раман апавядае пра шлях майстра баявых мастацтваў графа Т. (адсылка да Льва Талстога), які збег з сваёй хаты ад царскай ахранкі і з невядомай яму мэтай прабіраецца ў Опціну Пустынь[1], якая ў кантэксце дадзенага рамана знаходзіць рысы ня знакамітай мясціны праваслаўя, а ці то нейкай Шамбалы, ці то незразумелага месца духоўнага прасвятлення, якое існуе ў рэальным свеце. Потым «Опціна» ператвараецца ў салаўёўскую, і тут ужо ўсё становіцца яшчэ больш незразумелым і заблытаным[2]. Па дарозе ў Опціну пустынь граф Т. сустракае кабалістычную істоту Арыэля. Арыэль разам з пяццю літаратурнымі неграмі самі прыдумваюць і пішуць апавяданне пра графа Т., пра што Арыэль і распавядае графу. Аднак Т. не вельмі падабаецца быць у падначаленні ў нейкіх пецярых сумніўных тыпаў. А таму ён спрабуе перахапіць у іх ініцыятыву і самому стаць аўтарам. Гэта і ёсць галоўная інтрыга кнігі — адносіны аўтара з уласнымі персанажамі і роля чытача ва ўсім гэтым[3].

Раман увайшоў у кароткі спіс конкурсу нацыянальнай літаратурнай прэміі «Вялікая кніга» 2010 года і заняў у выніку трэцяе месца, а ў народным галасаванні — першае месца[4][5].

Тэматыка[правіць | правіць зыходнік]

Рэлігійная тэматыка рамана знаходзіць рысы адагматычнасці і атэізму. У рамане Бог ператвараецца ў кошку, дадзены спасылкі на нейкія старажытнаегіпецкія трактаты, сцвярджэнне, што рэлігію прыдумалі для яўрэяў егіпцяне, потым з'яўляюцца грэчаскія міфалагічныя рака Стыкс і пачвара Цэрбер. Усё гэта на фоне «мяккага прэсінгу» рэаліямі сённяшняга моманту і спасылкамі да папярэдніх твораў (змёрзлы Стыкс, Цэрбер і граф Талстой згадваюцца ў рамане «Чапаеў і Пустэча», адсылкай да якога з'яўляецца таксама малады Чапаеў і, верагодна, яго будучы конь). Ідэя аўтара аб пераходзе рэальнай улады ў краіне ад бандытаў да ФСБ («ДПП (NN)») служыць стартавай кропкай для гіперрэалістычнасці, якая атрымліваецца ў выніку сюжэтнай лініі: «то падымаем духоўнасць, то кланяемся сілавой вежы, то ўсё згортваем і габлюем шутэр — што заўгодна, абы адбіць крэдыт». Твор прыводзіць да разумення таго, што ўсё — пустата і марнасць. Аўтар творыць чытача, чытач творыць аўтара — шарада для розуму[2].

Зноскі

  1. Алексей Номад «t», Виктор Пелевин (руск.)  (5 лістапада 2009). Архівавана з першакрыніцы 29 чэрвеня 2012. Праверана 19 чэрвеня 2012.
  2. 2,0 2,1 Наум Кобринский Введение в демиургию. Пелевин и его роман Т (руск.) . Проза.ру. Праверана 19 чэрвеня 2012.
  3. Нина Иванова Книга "t" (руск.) . Архівавана з першакрыніцы 29 чэрвеня 2012. Праверана 19 чэрвеня 2012.
  4. «Большая книга» объявила лауреатов
  5. Читатели назвали любимых писателей

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]