Tallboy (бомба)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Бомба Толбай
Tall Boy Bombe.jpg
Сучасны макет бомбы
Тып: Свабоднападальная
Краіна: Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
Гісторыя службы
Гады эксплуатацыі: 8 чэрвеня 1944 - 25 красавіка 1945
Войны і канфлікты: Другая сусветная вайна
Гісторыя вытворчасці
Канструктар: Бернс Уолес
Вытворца: Vickers-Armstrongs
Усяго выпушчана: 854
Характарыстыкі
Маса, кг: 5443
Даўжыня, мм: 6350
Дыяметр, мм: 950
Выбуховае рэчыва: Торпекс
Маса выбуховага рэчыва, кг: 2358
Механізм дэтанацыі: № 58 засцерагальнік — убудаваны з № 30 Pistol (ударная дэтанацыя) ці № 47 (выбухоўнік з затрымкай)
Выявы на Вікісховішчы?: Бомба Толбай

«Толбай» (англ.: Tallboy — «бамбіза») — сейсмічная бомба, прызначаная для разбурэння падземных збудаванняў (бункераў). Распрацавана англійскім інжынерам Бернсам Уолесам (англ.: Barnes Wallis). Выкарыстоўвалася ў канцы Другой сусветнай вайны для разбурэння прамысловых і ваенных аб'ектаў нацысцкай Германіі, якія было немагчыма паразіць бомбамі звычайнага тыпу. Для дастаўкі бомбы выкарыстоўся мадыфікаваны бамбардзіроўшчык Аўра Ланкастэр.

Сярод найбольш уражальных выпадкаў выкарыстання «Толбай» — разбурэнне бетоннага купала над падземным заводам ракет Фау-2 24 чэрвеня 1944 г., узрыў чыгуначнага тунэля каля г. Самюр 8 чэрвеня 1944 г. і знішчэнне супергарматы Фау-3. Таксама бамбардзіроўкай гэтымі бомбамі былі патоплены лінкар «Тырпіц» і цяжкі крэйсер «Адмірал Шэер».

Гісторыя стварэння[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню брытанскі навуковец, інжынер і вынаходнік Барнс Уолес выказаў сваю ідэю звышцяжкай бомбы ў 1941 годзе. Ён лічыў, што бомба вагай каля 10 тон, скінутая з вышыні парадку 10 км, здольная разбурыць нават вельмі моцна ўмацаваныя падземныя збудаванні не толькі пры прамым трапленні, але і пры блізкім разрыве ў глыбіні грунта. Высокая разбуральная здольнасць тлумачыцца ў гэтым выпадку эфектам «штучнага землетрасення».

Спачатку гэта ідэя не выклікала цікавасці ваенных. Аднак у 1943 была паспяхова ўвасоблена іншая ідэя Уоліса — «Скачучая бомба» (Аперацыя «Вялікае цвічэнне»), пасля чаго аўтарытэт навукоўца вырас настолькі, што было дадзена зялёнае святло і іншым яго арыгінальным ідэям, у тым ліку «звышбомбе».

Канструкцыя[правіць | правіць зыходнік]

У адрозненне ад звычайных авіябомбаў, корпус «Толбай» быў выраблены з трывалай легаванай сталі. Форма корпуса была спраектавана так, каб забяспечыць максімальную скорасць падзення. Пры скідзе з разліковай вышыні скорасць бомбы да моманту сутыкнення з паверхняй зямлі перавышала хуткасць гуку. Значная даўжыня спачатку прыводзіла да ваганняў бомбы ў палёце; гэта праблема была вырашана за кошт спецыяльнай формы стабілізатараў, якія надавалі вырабу вярчальны рух.

Для атакі падземных цэляў бомба была забяспечана трыма спецыяльнымі выбухоўнікамі запаволенага дзеяння, якія спрацоўвалі толькі пасля пранікнення бомбы ў грунт.

Пры скідзе з дастатковай вышыні бомба пранікала ў грунт на глыбіню больш за 30 м, ці прабівала да 5 м бетону. Пры падземным узрыве двухтоннага зарада адбывалася страсенне парод, падобнае да невялікага землетрасення, што прыводзіла да разбурэння бліжэйшых збудаванняў.

Дастаўка да цэлі[правіць | правіць зыходнік]

Адмыслова пад бомбу «Толбай» прыйшлося перарабіць самы буйны англійскі бамбардзіроўшчык таго часу — Аўра Ланкастэр. Для зніжэння вагі з самалёта была знята ўся бранявая абарона і ўзбраенне, акрамя двух хваставых кулямётаў. Аднак нават палегчаны «Ланкастэр» не мог падняцца з бомбай на праектную вышыню 12 000 м, таму звычайна скід адбываўся з вышыні каля 8 000 м. Гэтага, як паказала практыка, было досыць.

Для забеспячэння неабходнай дакладнасці траплення быў распрацаваны спецыяльны прыцэл, — Stabilized Automatic Bomb Sight (SABS), — які дазваляў улічваць мноства параметраў, у тым ліку кірунак і скорасць ветру, тэмпературу паветра і інш. Нягледзячы на гэта, налёты часта адмяняліся ці былі няўдалымі з-за праблем з дакладнай ідэнтыфікацыяй цэлі.

У час стратэгічных бамбардзіровак Германіі бомба «Толбай» выкарыстоўвалася для паражэння цэляў, недаступных для іншых сродкаў паражэння.

Тунэль у Самюры[правіць | правіць зыходнік]

Разбурэнне тунэля ў Самюры — першы вопыт выкарыстання бомбы «Толбай».

Пасля высадкі саюзнікаў у Нармандыі было неабходна перашкодзіць падвозу ў раён баёў нямецкіх падмацаванняў, асабліва танкаў. Для парушэння чыгуначнага паведамлення на поўдні Францыі было важна разбурыць тунэль у раёне горада Самюр. Налёт быў здзеснены ўначы з 8 на 9 чэрвеня 1944 года. У склад групы ўваходзілі дзевятнаццаць «Ланкастэраў» з бомбамі «Толбай» і шэсць — са звычайнай загрузкай. Налёт прайшоў паспяхова — тунэль быў надоўга выведзены са строю. Страт з брытанскага боку не было. Як высвятлілася пазней, адна з бомбаў «Толбай» ўзарвалася прама ў тунэлі, прабіўшы 18 м горных парод.

Аперацыя «Кросбау»[правіць | правіць зыходнік]

Аперацыяй «Кросбау» называлася кампанія па процідзеянні нямецкай праграме «Зброя адплаты». У час аперацыі бомбы «Tallboy» выкарыстоўваліся для разбурэння ўмацаваных стартавых пазіцый і падземных заводаў па вытворчасці ракет.

Блакгаўз, 19 чэрвеня 1944 г.
Бамбардзіроўшчыкі 617-й эскадрыллі Каралеўскіх ВПС скінулі бомбы «Tallboy» на ўмацаваны ракетны пускавы комплекс каля г. Эперлек, Францыя. Найбліжэйшая бомба разарвалася за 50 метраў ад цэлі. Бункер быў выведзены са строю.
Купал, 24 чэрвеня 1944 г.
Налёт на ўмацаваны завод па вытворчасці ракет каля г. Эльфа, Францыя. Адна бомба ўдарыла прама ў схіл узгорка над купалам, выклікаўшы грандыёзны абвал, які заваліў тунэлі «Густаў» і «Грэтхен». Сам купал не быў прабіты і наогул не пацярпеў, але дэтанацыя заглыбленых бомбаў аслабіла пароду вакол яго, выклікаўшы разбурэнне засцерагальнай «спадніцы», якая часткова абвалілася ў кар'ер. Разбурэнні былі настолькі вялікімі, што працяг работ на пляцоўцы быў злічаны бессэнсоўным. У лістападзе таго ж года, пасля заняцца аб'екта саюзнікамі, на купал у выпрабавальных мэтах скідалі больш магутны аналаг «Tallboy» — бомбу «Grand Slam».

Аперацыя Catechism[правіць | правіць зыходнік]

Аперацыяй Catechism («Катэхізіс») называлася атака на лінкар «Тырпіц» у Тромсё-фіёрдзе, у бухце Хокёйбатн, у акупаванай немцамі Нарвегіі. 12 лістапада 1944 года карабель быў атакаваны. Адна з бомбаў узарвалася на беразе, а іншая за 3 метра ад фарштэўня. У лінкар патрапілі 3 бомбы Tallboy: адна адскочыла ад вежавай брані, але дзве іншыя прабілі браню і прарабілі 60-мятровую дзіру ў яго левым борце; узрыў артылерыйскага склепа сарваў вежу «С» (Цэзар). У выніку, праз некалькі хвілін пасля атакі, «Тырпіц» перавярнуўся і затануў, разам з ім на дно пайшлі і 1000 чалавек з каманды, якая налічвала 1700.

Хоць брытанскія бамбардзіроўшчыкі з большасцю знятых кулямётаў былі вельмі ўразлівыя для атак знішчальнікаў, з прычыны дрэннай каардынацыі паміж флотам і авіяцыяй сілам люфтвафэ не ўдалося перашкодзіць бамбардзіроўцы. Атрымаўшы паведамленні пра кірунак атакі бамбардзіроўшчыкаў, якія супярэчылі адно аднаму, і не ведаючы пра перамяшчэнне «Тырпіца» ў раён вострава Хокёя, нямецкія знішчальнікі ў раёне сапраўднай атакі не з'явіліся. Германскай наземнай ППА ўдалося толькі пашкодзіць рухавік аднаго з самалётаў, што ўдзельнічалі ў налёце, але яго каманда выратавалася, жорстка прызямліўшыся ў Швецыі.

У творах культуры[правіць | правіць зыходнік]

Бомба «Толбай» фігуруе ў фільме «Рэмба IV»

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]