Перайсці да зместу

Конікавыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Tettigonioidea)
Конікавыя

Караткакрылы мечнік (Conocephalus dorsalis)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Tettigonioidea

Сямействы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  102232
NCBI  62784
EOL  972
FW  71368

Конікавыя, Конікі сапраўдныя[1] (Tettigonioidea) — надсямейства прамакрылых насякомых падатраду даўгавусых з адзіным сучасным аднайменным сямействам. Больш за 6800 відаў на ўсіх кантынентах (акрамя Антарктыды).

Даўжыня цела ад 8 да 132 мм. Вусікі даўжэйшыя за цела, мнагачленікавыя. На брушку ў самак доўгі серпа- ці шаблепадобны яйцаклад. Надкрылы ў самцоў маюць орган стракатання. Заднія ногі скакальныя, на галёнках пярэдніх ног — органы слыху. Развіццё з няпоўным ператварэннем.

Пашыраны ва ўсіх частках свету з цёплым і ўмераным кліматам (каля 70% у трапічных і субтрапічных краінах). Раслінаедныя ці ўсёедныя, радзей драпежнікі. Яйцы адкладваюць у глебу або ў тканкі раслін.

  1. Конікавыя, Конікі сапраўдныя ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.406-407
  • Конікавыя // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984.  588 с., іл. 10 000 экз.