The Journal of Belarusian Studies

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
The Journal of Belarusian Studies
Арыгінальная
назва
англ.: Journal of Byelorussian studies[1]
Тып часопіс і навуковы часопіс[d]

Краіна
Галоўны рэдактар Яраслаў Крывой[d]
Заснавана 1965 і 2013
Спыненне публікацый 1988
Мова англійская[1]
Галоўны офіс
Тыраж
ISSN 2052-6512 і 0075-4161
Вэб-сайт belarusjournal.com[2]

The Journal of Belarusian Studies («Джорнал ов беларусіан стадыз», «Часопіс беларускіх даследаванняў», раней вядомы як The Journal of Byelorussian Studies) — часопіс, які выдаецца Brill у супрацы з Цэнтрам Астрагорскага[3]. Выдаваўся ў 1965-88 у Лондане на англійскай мове 1 раз у год. Адноўлены ў 2013.

Рэдактары Арнольд Макмілін (1965—71), Джым Дынглі (1972—79), Пітэр Джон Мэё (1980—88), Яраслаў Крывой (з 2013).

Распаўсюджваўся ва ўніверсітэцкія і грамадскія бібліятэкі, навуковыя ўстановы, суполкі, таварыствы ў Англіі, ЗША, Канадзе, Ізраілі, Германіі, Польшчы і іншых краінах Усходняй Еўропы, а таксама на Беларусі (да пач. 1990-х г. знаходзіўся ў спецсховах). Дасылаўся індывідуальным падпісчыкам.

Друкаваў працы беларускіх даследчыкаў на эміграцыі і замежных вучоных па гісторыі Беларусі, беларусазнаўстве, беларускай культуры, літаратуразнаўстве, мовазнаўстве і інш. Публікацыі часопіса вызначаюцца грунтоўнай крыніцазнаўчай базай, выкарыстаннем шматлікіх дакументаў па гісторыі Беларусі з архіваў і бібліятэк на Захадзе, даследаванняў, зробленых на Беларусі. У 1972—79 друкаваў «выбраную беларускую бібліяграфію» (складальнік Аляксандр Надсан) публікацый пра Беларусь замежных аўтараў і даследчыкаў на Беларусі, навуковыя працы інстытутаў гісторыі, літаратуры і мовазнаўства АН Беларусі. У раздзеле «Беларуская хроніка» (да 1980) асвятляў міжнародную дзейнасць Беларусі ў ААН, ЮНЕСКА, Міжнароднай арганізацыі працы, эканамічнае, рэлігійнае і грамадска-палітычнае жыццё беларускай дыяспары.

Да 1988 выйшаў 21 нумар у 6 тамах, у т.л. 2 здвоеныя. З 2013 выдаецца штогадова.

Часопіс індэксуецца вядучымі навуковымі базамі дадзеных, улючаючы SCOPUS, EBSCO, ERIH PLUS, Elsevier, Google Scholar.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гардзіенка Н. Беларусы ў Вялікабрытаніі / Наталля Гардзіенка; пад рэд. А. Гардзіенкі. — Мн., 2010.
  • Языковіч Л. «Джорнал ов беларашн стадыз» // БЭ у 18 т. Т. 6. — Мн., 1998.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]