Thelazia skrjabini
| Thelazia skrjabini | |||||||||||||||||||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||
| Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
Thelazia skrjabini Erschov, 1928 | |||||||||||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||||||||||
Thelazia skrjabini — від паразітычных круглых чарвей сямейства Thelaziidae.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Кутыкула злёгку скрэсленая і надае целу крыху шчарбаты выгляд. Даўжыня самца 5—9 мм, самкі 11—19 мм. На брушку самцоў — 17-32 перадклаакальных і 1-2 пары постклаакальных сасочкаў. У самак вульва знаходзіцца ў пярэдняй частцы цела. У абодвух палоў хваставы канец загнуты вентральна, у самак таксама ёсць пара сасочкаў.
Жыццёвы цыкл
[правіць | правіць зыходнік]Даўжыня лічынак 0,214—0,290 мм. Канчатковымі гаспадарамі з’яўляюцца свойская буйная рагатая жывёла (Bos taurus taurus) і які (Bos grunniens). З дзікіх жывёл адзначаны ў зуброў (Bison bonasus)[1], Bubalus arnee[2] і Odocoileus virginianus[3]. Лічынкі паглынаюцца прамежкавымі гаспадарамі, мухамі відаў Musca autumnalis, Musca vitripennis і Musca amica. Від паразітуе пераважна ў слёзных пратоках канчатковых гаспадароў.
Распаўсюджанне
[правіць | правіць зыходнік]Thelazia skrjabini распаўсюджана ў Еўропе і Паўночнай Амерыцы.
Зноскі
- ↑ Бычкова Е. И., Акимова Л. Н., Дегтярик С. М., Якович М. М. Гельминты позвоночных животных и человека на территории Беларуси : каталог / [Е. И. Бычкова и др.] ; Национальная академия наук Беларуси, Государственное научно-производственное объединение "Научно-практический центр по биоресурсам". — Минск: Беларуская навука, 2017. — С. 8-12. — 315 с. — ISBN 978-985-08-2187-4.
- ↑ Bhopale, K. K., Joshi, S. C., Jain, P. C., & Kamalapur, S. K. (1970). Thelazia skrjabini Erschow, 1928 from an Indian buffalo (Bubalus bubalis). The Indian veterinary journal, 47(7), 564—566.
- ↑ Host-parasite database - Natural History Museum. www.nhm.ac.uk. Праверана 22 студзеня 2025.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- И. Василев, Ю. Вишняков. «Ветеринарна паразитология и инвазионни болести». Земиздат, 1977, код 05-95346-53511-4790-95-77, с. 211—213. (балг.)