Да моманту першай лінькі німфы маюць чырвона-чорныя экзашкілеты, якія дапамагаюць ім у мімікрыі пад мурашак(руск.) (бел.. Яны зялёна-белыя, пачынаючы з другога ўзросту, і дарослыя асобіны падобныя па памеры і вонкавым выглядзе да відаў роду Creobroter. Дарослыя самкі маюць да 5 см у даўжыню, самцы вырастаюць толькі да 3 см даўжынёй, што звязана з палавым дымарфізмам, распаўсюджаным у багамолаў. У абодвух палоў зялёна-белыя плямы з ярка-аранжавымі заднімі крыламі і вялікай белай папярочнай паласой на пярэдніх крылах[4][5].
Асобныя T. elegans, якія вылупіліся з адной аатэкі і выраслі ў аднолькавых умовах, могуць адрознівацца колерам паміж чырвоным, зялёным і жоўтым тонамі. Асобіны таксама могуць змяніць свой колер усяго за тыдзень[6].