Toyota Avensis

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Toyota Avensis
Агульныя даныя
Вытворца: Toyota
Выпуск: 1997 — 2018
Зборка: Англія
Характарыстыкі
Масава-габарытныя
Даўжыня: 4765 мм
Шырыня: 1810 мм
Вышыня: 1480 мм
Колавая база: 2700 мм
Іншае
Аб'ём бака: 60 л

Toyota Avensis - аўтамабіль японскай кампаніі Toyota Motor Corporation, які прыйшоў на змену мадэлі Carina у 1997-2018 годзе. Аўтамабіль выпускаўся ў кузаве седан, універсал і хэтчбэк. Было прадстаўлена 3 пакалення Toyota Avensis:

  • 1 пакаленне (T220) - 1997-2003
  • 2 пакаленне (T250) - 2003-2009
  • 3 пакаленне (T270) - 2009-2018

Апісанне '2016[правіць | правіць зыходнік]

Тры асноўных камплектацыі - Active, Business Edition і Excel - прапануюць вялікі пералік стандартнага абсталявання. Базавая мадэль Active пастаўляецца з: механічным кандыцыяніраваннем паветра, адліванымі дыскамі колаў, круіз-кантролем і пярэднімі вокнамі з электрапрывадам. Калі казаць пра баланс кошту і аснашчэння, то варта звярнуць увагу на мадэль Business Edition, якая прапануе: 17-цалевыя адліваныя дыскі колаў, інфармацыйна-забаўляльную сістэму Toyota's Touch 2, аўтаматычную сістэму кандыцыяніравання паветра, сістэму спадарожнікавай навігацыі з сэнсарным экранам, DAB радыё, вокны з электрапрывадам і камеру задняга выгляду. Сядзенні ў дадзенай мадэлі маюць часткова скураны і часткова ваўняную ашалёўку. Мадэль Business Edition Plus надасць скураную ашалёўку падлакотнікаў і сістэму адмыкання дзвярэй без ключа. Топавая мадэль Excel прапануе: 18-цалевыя адліваныя дыскі колаў, скураныя сядзенні з падагрэвам і некалькімі рэжымамі электроннай налады, і палепшаную навігацыйную сістэму з 3D адлюстраваннем.

Усе мадэлі абсталяваныя некалькімі падушкамі бяспекі, уключаючы падушку для каленаў кіроўцы.[1]

Бяспека[правіць | правіць зыходнік]

Вынікі краш-тэсту Toyota Avensis 2016 года ад страхавога інстытута дарожнай бяспекі (IIHS)[2]:

Toyota Avensis 2016 года
Франтальны ўдар

з малым перакрыццем

(з боку вадзіцеля)

Франтальны ўдар

з сярэднім перакрыццем

Бакавыя

бок

Моцнасць

даху

Падгалоўнікі

і сядзенні

Гранічна Добра Добра Добра Добра

Агляд мадэлі[правіць | правіць зыходнік]

Трэцяе пакаленне Toyota Avensis выпускаецца ў Вялікабрытаніі з 2008 года. У 2011 г. быў праведзены рэстайлінг мадэлі.

Зноскі

  1. Обзор тест-драйва: Toyota Avensis 2016
  2. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 снежня 2017. Праверана 3 снежня 2017.