Toyota Motor Corporation

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Toyota)
Toyota Motor Corporation
Тып kabushiki gaisha[d]
Лістынг на біржы Такійская фондавая біржа, Лонданская фондавая біржа, Нью-Ёркская фондавая біржа і Nagoya Stock Exchange[d]
Заснаванне 28 жніўня 1937[1]
Заснавальнікі Кііціра Таёда
Размяшчэнне
Галіна аўтамабільная прамысловасць
Прадукцыя аўтамабіль і light commercial vehicle[d]
Абарот
  • 28,4 трлн ¥ (2016)[4]
Аперацыйны прыбытак
  • 2,85 трлн ¥ (2016)[5]
Чысты прыбытак
  • 2,31 трлн ¥ (2016)[5]
Актывы
  • 47,4 трлн ¥ (31 сакавіка 2016)
Капіталізацыя
  • 173 млрд $ (11 чэрвеня 2020)[6]
Колькасць супрацоўнікаў
  • 359 542 чал. (31 сакавіка 2020)[7]
Даччыныя кампаніі Hino Motors[d][5], Daihatsu[5], Toyota Motor North America[d][5], Toyota Financial Services[d][5], Toyota Kirloskar Motor Private Limited[d], Toyota Canada Inc.[d][5], Toyota Motor Sales, U.S.A., Inc.[d][5], Toyota Motor Europe[d][5], Toyota Australia[d][5], Toyota UK[d][5], Toyota Auto Body[d][5], Toyota Housing[d], Toyota Motor Kyushu[d][5], Toyota Motor East Japan[d][5], Toyota Motor Engineering & Manufacturing North America[d][5], Toyota Motor Manufacturing Kentucky[d][5], Toyota Motor Manufacturing Indiana[d][5], Toyota Motor Manufacturing Texas[d][5], Toyota Motor Manufacturing Mississippi[d][5], Toyota Motor Manufacturing West Virginia[d][5], Toyota Motor Manufacturing Canada[d][5], Toyota Motor Manufacturing France[d][5], Toyota Motor Manufacturing[d][5], Kuozui Motors[d][5], Toyota Motor Thailand[d][5] і Toyota Research Institute[d][8]
Сайт global.toyota (яп.)

Toyota Motor Corporation (TMC, яп.: トヨタ自動車株式会社, або Toyota — найбуйная японская аўтамабілебудаўнічая карпарацыя, таксама падае фінансавыя паслугі і мае некалькі дадатковых кірункаў у бізнесе. Штаб-кватэра — у горадзе Таёта, прэфектура Айты (Японія).

Кампанія Toyota Motor Co., Ltd. (TMC) заснаваная ў 1937 годзе Кііціра Таёда.

Toyota Motor Corporation з’яўляецца асноўным членам Toyota Group. З гэтай кампаніяй у асноўным асацыюецца брэнд Toyota. Лагатып кампаніі адлюстроўвае стылізаваную ткацкую завесу і звязаны з тым, што сваю дзейнасць кампанія пачынала з выпуску аўтаматычных ткацкіх станкоў.

Toyota мае лістынг акцый у Лонданскай фондавай біржы, Нью-Ёркскай фондавай біржы і Такійскай фондавай біржы.

Кіраўніцтва[правіць | правіць зыходнік]

З красавіка 2023 года генеральным дырэктарам з’яўляецца Кодзі Сато. Яго папярэднік, унук заснавальніка кампаніі, Акіо Таёда перайшоў на пасаду старшыні праўлення[9].

Штаб-кватэра Toyota Motor Corporation

Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Кампанія выпускае пасажырскія, грузавыя аўтамабілі і аўтобусы пад брэндамі Toyota, Lexus, Scion, Daihatsu, Hino.

У 2022 годзе Toyota прадала 10 483 024 аўтамабілі, стаўшы, такім чынам, першым вытворцам у свеце па колькасці прададзеных машын[10]. Красовер Toyota RAV4 стаў самай папулярнай мадэллю[11].

У 1935—2023 гады было выраблена 300 мільёнаў аўтамабіляў. З гэтага ліку на сваіх айчынных заводах выпусцілі крыху больш за 180 мільёнаў аўтамабіляў, а за межамі Японіі — амаль 120 мільёнаў. Найбольш папулярнай мадэллю з’яўляецца «Corolla» (у мадэльным шэрагу з 1966 года), якіх было зроблена 53,39 мільёна адзінак[12].

Дэвізы кампаніі па краінах[правіць | правіць зыходнік]

Вытворчыя пляцоўкі[правіць | правіць зыходнік]

У Японіі[правіць | правіць зыходнік]

Мотамачы[правіць | правіць зыходнік]

Завод быў адкрыты ў 1959 годзе, а ў пачатку наступнага года пачаў вытворчасць Corona і Publica, перанесеных сюды з іншых заводаў. Аднак пазней стала наадварот: вытворчасць новых мадэляў пачыналася на гэтым заводзе, а затым пераносіліся на іншыя[13].

Пачатак дзейнасці 1959
Лакацыя Таёта, Айты, Японія
Агульная плошча 1 590 000 кв. м.
Колькасць супрацоўнікаў Больш за 4000 + 3500 чалавек у вытворча-інжынерным аддзеле
Вытворчая магутнасць каля 73 000 машын у год
Прадукцыя Toyota Crown, Mirai, GR Yaris, Lexus LC

Такаока[правіць | правіць зыходнік]

Другім заводам пабудаваным у прэфектуры Айты стаў завод «Такаока». Пачаў дзейнасць у верасні 1966 года. Першай выпусканай мадэллю стала першае пакаленне Corolla. Пасля дадаліся іншыя мадэлі, такія як Publica, Sprinter і Tercel.

У 1984 годзе завод адзначыў выпуск 10 мільённага аўтамабіля.

У 1997 годзе быў выпушчаны Prius, праз два гады Vitz. Пасля таксама пачынаюць вырабляць RAV4, у тым ліку гібрыдныя версіі[14].

Пачатак дзейнасці 1966
Лакацыя Таёта, Айты, Японія
Агульная плошча 1 310 000 кв. м.
Колькасць супрацоўнікаў каля 3300
Вытворчая магутнасць 180 000 машын у год
Прадукцыя Toyota Corolla, Corolla Touring, Corolla Cross, RAV4, Harrier

Цуцумі[правіць | правіць зыходнік]

Цуцумі працуе з 1970 года, будаўніцтва пачалося двума гадамі раней. Гэты завод стаў трэцім у Таёце пасля Мотамачы і Такаока[15].

Пачатак дзейнасці 1970
Лакацыя Таёта, Айты, Японія
Агульная плошча 940 000 кв. м.
Колькасць супрацоўнікаў >5000
Вытворчая магутнасць 510 000 машын у год
Прадукцыя Toyota Prius, Camry, Premio, Allion, Scion tC

Міёсі[правіць | правіць зыходнік]

Завод у Міёсі (прэфектура Айты) вырабляе сталёвыя і алюмініевыя кампаненты для рухавікоў і падвесак, дыферэнцыялы і раздатачныя каробкі для паўнапрывадных аўтамабіляў. Пачаў дзейнасць у 1973 годзе. Займае плошчу 570 000 кв. м.; колькасць супрацоўнікаў — каля 1 600 чалавек; вытворчая магутнасць — 50 000 чыгунных блокаў, 30 000 алюмініевых блокаў, 1 000 000 дыферэнцыялаў і 70 000 раздатак у год[16].

У Еўропе[правіць | правіць зыходнік]

Францыя[правіць | правіць зыходнік]

Пабудова пачалася ў 1999 годзе і ў 2001-м стартавала вытворчасць Toyota Yaris і Toyota Yaris Verso. З гэтага часу тут выпускаліся ўсе наступныя пакаленні Yaris, у тым ліку гібрыдныя мадыфікацыі[17].

Пачатак дзейнасці 2001
Лакацыя Анен, Валансьен, Францыя
Агульная плошча 2 330 000 кв. м.
Колькасць супрацоўнікаў >3700
Вытворчая магутнасць 270 000 машын у год
Прадукцыя Toyota Yaris, Yaris Cross, Mazda 2 Hybrid

Чэхія[правіць | правіць зыходнік]

У 2002 годзе было заснавана сумеснае прадпрыемства Toyota-Peugeot Citroën Automotive. У 2005 годзе завод у чэшскім Коліне пачаў вырабляць мадэлі-блізняты Peugeot 107, Citroën C1 і Toyota Aygo. Другое пакаленне было прадстаўлена ў 2014 годзе, Peugeot пры гэтым змяніў індэкс 107 на 108. У 2021 годзе альянс распаўся. Toyota выкупіла рэшту акцый, атрымаўшы поўны кантроль на прадпрыемствам, якое пераназвала ў Toyota Motor Manufacturing Czech Republic (TMMCZ).

Колькасць супрацоўнікаў — каля 2 500 чал.; вытворчая магутнасць — больш за 300 000 аўтамабіляў у год. У цяперашні час на заводзе выпускаюцца Toyota Aygo X і Yaris[18].

Расія[правіць | правіць зыходнік]

Будаўніцтва завода ў Санкт-Пецярбургу пачалося ў 2005 годзе. Вытворчасць была запушчана ў 2007 годзе з выпускам Toyota Camry. У 2016 годзе ў вытворчую праграму дадаўся красовер RAV4. Пры поўнай магутнасці завод мог вырабляць 100 000 машын у год.

У сакавіку 2022 года праца завода была прыпынена, а ў верасні Toyota абвясціла аб закрыцці прадпрыемства[19].

У ЗША[правіць | правіць зыходнік]

Сан-Антоніа[правіць | правіць зыходнік]

У 2003 годзе Toyota пачала будаўніцтва завода ў Сан-Антоніа, штат Тэхас. 17 лістапада 2006 года адбылося афіцыйнае адкрыццё Toyota Motor Manufacturing Texas і запуск вытворчасці. Першай мадэллю стаў пікап Toyota Tundra, у 2010 годзе пачалася вытворчасць Toyota Tacoma. У верасні 2013 года завод адзначыў выпуск мільённага пікапа. У 2021 годзе выпуск Toyota Tacoma перанесены ў Мексіку. У верасні 2022 года ў Сан-Антоніа пачалі выпуск гібрыдных пазадарожнікаў Sequoia[20].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. https://www.toyota-global.com/company/history_of_toyota/75years/text/taking_on_the_automotive_business/chapter2/section4/item3.html
  2. 会社案内 | 会社概要 | 企業情報 | トヨタ自動車株式会社 公式企業サイト Праверана 25 красавіка 2020.
  3. Overview | Profile | Company | Toyota Motor Corporation Official Global Website Праверана 25 красавіка 2020.
  4. http://www.toyota-global.com/pages/contents/investors/financial_result/2016/pdf/q4/summary.pdf
  5. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у ф х ц ч ш https://www.sec.gov/Archives/edgar/data/1094517/000119312516630645/d19734d20f.htm
  6. https://finance.yahoo.com/quote/TM/
  7. https://www.sec.gov/Archives/edgar/data/1094517/000119312520177015/d825023d20f.htm#rom825023_26
  8. https://global.toyota/en/company/profile/facilities/r-d/ Праверана 9 красавіка 2022.
  9. "Akio Toyoda Steps Down As Toyota CEO, Becomes Chairman Of The Board" [англійская]. motor1.com. 2023-01-26. Праверана 2023-11-23.
  10. "Toyota Crowned Best-Selling Automaker In 2022 With Nearly 10.5 Million Cars" [англійская]. motor1.com. 2023-01-30. Праверана 2023-11-23.
  11. Tesla places two models in the world top 10 best-selling vehicles in 2022 (англ.). JATO Dynamics (3 мая 2023). Праверана 23 лістапада 2023.
  12. "Toyota Has Made 300 Million Cars In 88 Years" [англійская]. motor1.com. 2023-11-06. Праверана 2023-11-23.
  13. Filippo Einaudi. Motomachi, dall'alto di gamma Toyota alle elettriche e fuel cell (італ.). it.motor1.com (8 лютага 2022). Праверана 23 верасня 2022.
  14. Filippo Einaudi. Takaoka, la fabbrica di Corolla e Rav che produce le ibride (італ.). it.motor1.com (17 студзеня 2023). Праверана 17 студзеня 2023.
  15. Filippo Einaudi. La mega fabbrica Toyota da 500mila auto l'anno è sempre più green (італ.). it.motor1.com (9 верасня 2021). Праверана 23 верасня 2022.
  16. Filippo Einaudi. Toyota Myochi, dove artigiani e robot costruiscono insieme motori (італ.). it.motor1.com (10 кастрычніка 2023). Праверана 10 кастрычніка 2023.
  17. Filippo Einaudi. Valenciennes, la fabbrica di Toyota Yaris che si scalda col sole (італ.). it.motor1.com (12 ліпеня 2022). Праверана 23 верасня 2022.
  18. Filippo Einaudi. Kolin, casa delle piccole Toyota nel cuore della Repubblica Ceca (італ.). it.motor1.com (11 ліпеня 2023). Праверана 19 верасня 2023.
  19. "Toyota Ends Manufacturing Operations In Russia" [англійская]. motor1.com. 2022-09-23. Праверана 2022-09-24.
  20. A look back at Toyota's San Antonio factory 20 years later (англ.). mysanantonio.com (25 кастрычніка 2023). Праверана 29 кастрычніка 2023.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]