Toyota Yaris
Аб'ём бака: | 42 л |
Toyota Yaris — кампактны хэтчбэк японскага аўтавытворцы Toyota Motor Corporation, выпушчаны на замену Toyota Starlet у 1999 годзе. Аўтамабіль для Еўропы выпускалі на заводзе ў Францыі. Усяго прадстаўлена 3 пакалення Toyota Yaris:
- 1 пакаленне (XP10) — 1999—2006
- 2 пакаленне — 2005—2013
- 3 пакаленне — 2011—2020
- 4 пакаленне - 2020-2022
Апісанне '2017[правіць | правіць зыходнік]
Хэтчбэк выкарыстоўвае 1,5-літровы чатырохцыліндравы бензінавы рухавік VVT-iE на 111 конскіх сіл і 136 Нм. Пару рухавіку стандартна складае шасціступеністая механічная скрынка перадач. Выдатак паліва знаходзіцца на ўзроўні 6,3 л / 100 км у гарадскім, 4,2 л / 100 км у загарадным і 5,0 л / 100 км у мяшаным цыклах. У выпадку дапаўнення аўтамабіля варыятарам, паказчык разгону ўзрастае да 11,2 секунд, расход паліва памяншаецца да 4,8 л / 100 км у мяшаным цыкле. Прывад толькі на пярэднія колы.[1]
Бяспека[правіць | правіць зыходнік]
Вынікі краш-тэсту Toyota Yaris 2017 года ад страхавога інстытута дарожнай бяспекі (IIHS)[2]:
Франтальны ўдар
з малым перакрыццем (з боку вадзіцеля) |
Франтальны ўдар
з сярэднім перакрыццем |
Бакавыя бок | Моцнасць даху | Падгалоўнікі
і сядзенні |
---|---|---|---|---|
Гранічна | Добра | Добра | Добра | Добра |
Агляд мадэлі[правіць | правіць зыходнік]
Другое пакаленне Toyota Yaris дэбютавала ў 2005 годзе. Аўтамабіль стаў больш прасторным за свайго папярэдніка.
IV пакаленне[правіць | правіць зыходнік]
Toyota Yaris IV даступная ў трох камплектацыях: L, LE і XLE. Усе абсталяваны 1,5-літровым чатырохцыліндравым рухавіком магутнасцю 106 конскіх сіл і крутоўным момантам 103 фунт-фут. Ён спалучаецца з шасціступеньчатай механічнай каробкай перадач, якая з'яўляецца стандартнай, а шасціступеньчатая аўтаматычная прапануецца ў якасці опцыі. Аўтамабіль адрозніваецца выдатнымі стандартнымі характарыстыкамі, прывабным салонам, рэзкай дынамікай і ўражлівай эканоміяй паліва.[3]
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Toyota Yaris